ТАТАРЫНОВІЧ Пётр

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 20 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

46%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
32.6%UNITED STATES UNITED STATES
5.8%SWITZERLAND SWITZERLAND
3.2%AUSTRALIA AUSTRALIA
2.9%BELARUS BELARUS
1.3%GERMANY GERMANY
1.2%UNITED KINGDOM UNITED KINGDOM

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
ТАТАРЫНОВІЧ Пётр

ТАТАРЫНОВІЧ Пётр

(02.06.1896. в. Гайкін Слуцкага пав. Мінскай губ –  03.09.1978. Рым), каталіцкі святар заходняга абраду, папскі прэлат, доктар тэалогіі, рэлігійны і культурна-асветны дзеяч, удзельнік беларускага хрысціянскага руху ХХ ст., педагог, выдавец, рэдактар, пісьменнік, перакладчык, публіцыст. З беларускай сялянскай сям’і. У літаратурна-публіцыстычным жыцці выступаў пад псеўданімамі Пётра Задума і Мядзеведзіцкі. Вучыўся ў архідыяцэзіяльнай  духоўнай семінарыі ў Пецярбургу, а пазней – у Мінскай каталіцкай семінарыі. Пасвячоны ў святары (1921).  Першыя гады душапастырскай дзейнасці правёў у Пінску (1921 – 1922). Настаўнік Ніжэйшай духоўнай семінарыі ў Навагрудку. Прызначаны прэфектам некалькіх мясцовых школ у г. Баранавічы (1922). Высланы з Беларусі на Мазуры (Польшча), дзе каля году выконваў святарскія абавязкі ў каталіцкай парафіі (1922). Вярнуўся на Палессе, працаваў у парафіях Дамачова (1927 – 1931) і Століна (1932 – 1939). Выступаў з казаннямі на беларускай мове, аказваў маральную і матэрыяльную падтрымку беларускім уніяцкім парафіям у Альпені, Дзяляцічах, Хутарах і інш. Арганізаваў Саюз каталіцкай моладзі ў Баранавічах. Супрацоўнічаў з беларускімі рэлігійнымі выданнямі “Chryscijanskajf Dumka”,  “Krynica”. Выступаў на старонках беларускага уніяцкага часопіса  “Да злучэння” (1932 – 1937). Супрацоўнічаў з уніяцкімі святарамі А.Неманцэвічам і В.Аношкам. Выдаў шэраг кніг і брашур рэлігійнага і папулярнага зместу (“Вялікія людзі”, “Купалле”, Шлях дзіваў і ўражанняў”, “Зярняткі з роднай юнацкай нівы”). У гады 2-й сусветнай вайны знаходзіўся ў Варшаве, дзе выкладаў рэлігію ў беларускай школе і выконваў святарскія абавязкі спачатку ў касцёле св. Марціна, а потым у касцёле айцоў базыльянаў. Удзельнік  2-га Усебеларускага кангрэсу ў Мінску (1944), дзе выступіў з прывітальнай прамовай. Рэферэнт культуры і асветы ў Беларускім камітэце (1943). Эмігрыраваў у Германію (1944), у Рым (1945).  Вучыўся ў папскім Усходнім інстытуце, абараніў доктарскую дысертацыю  “Св. Кірыла Тураўскі і яго дактрына асцэнтычная” (1945 – 1949). Выдаваў беларускі каталіцкі часопіс “Znie” (Рым, 1950 – 1975). Арганізатар і супрацоўнік Беларускай секцыі Ватыканскага радыё (1950 – 1970). Адначасова з душапастырскай і рэлігійнай дзейнасцю распачаў выданне беларускай духоўнай літаратуры (арыгінальнай і перакладной). Аўтар пераклада і тлумачэнняў кнігі “Сьвятая Эвангелія, Апостальскія Дзеі” (Рым, 1954). Пераклаў на беларускую мову раман Г.Сянкевіча  “Qno vadis” (Рым, 1956). Рашэннем Кансістарыяльнай кангрэгацыі ад 21.01 1964 г. прызначаны Апостальскім пасадам дырэктарам душапастыраў лацінскага абраду сярод беларускай эміграцыі. Ініцыятар і пачынальнік беларускай літургіі.

 

У Старадарожскім мастацкім музеі экспануецца твор:

 

Анатоль Змітравіч Крывенка (1942. Мінск).

“Партрэт святара Пётры Татаранавіча” з нізкі “Дзеячы духоўнага Адраджэння”. 2002.

ДВП, алей. 40х30 см.