Дыктоўка салідарнасці

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 38 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

58.1%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
23.6%UNITED STATES UNITED STATES
5.9%BELARUS BELARUS
2.8%AUSTRALIA AUSTRALIA
1.5%CHINA CHINA
1%KUWAIT KUWAIT
0.9%FRANCE FRANCE

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
Дыктоўка салідарнасці

21 сакавіка ў Міжнародны дзень роднай мовы сябрамі культурна-асветнага клуба “Спадчына” ў рамках агульнанацыянальнай патрыятычнай кампаніі была праведзена Дыктоўка-2011. Акцыя мела мэту выказаць салідарнасць з палітычнымі вязнямі, якія ўжо доўгі час знаходзяцца за кратамі пасля ўдзелу ў выбарчых падзеях 19 снежня мінулага года.

Дыктоўка-2011 года пачалася з экскурса ў гісторыю гэтай патрыятычнай кампаніі, які зрабіла Н.С. Сармант. Надзея Сцяпанаўна падкрэсліла, што агульнанацыянальная дыктоўка – яшчэ адзін сродак для кансалідацыі нацыі, якой нам так не хапае ў гэтыя неспрыяльныя для Беларушчыны часы.

Пра асаблівасці Дыктоўкі-2011 і яе вынікі палітычным і культурным аспекце сябрам клуба “Спадчына” распавёў адзін з ініцыятараў кампаніі У. Падгол, які ўжо не першы раз наведае паседжанні клуба.

Па традыцыі тэкст Дыктоўкі-2011 быў прадыктаваны сябрам клуба “Спадчына” прафесіянальным чытальнікам – народнай артысткай Беларусі Зiнаiдай Аляксандраўнай Бандарэнка. Гэтым разам гэта быў ашаламляльны ўрывак з “Пісьмаў з-пад шыбеніцы” Кастуся Каліноўскага “Браты мае, мужыкі родныя...” Сябры клуба “Спадчына” яшчэ раз дакрануліся да неўміручых думак Яські-гаспадара з-пад Вільні, якія не перасталі быць актуальнымі ў сённяшніх палітычных, эканамічных і нацыянальна-культурных умовах. Пасля заканчэння Дыктоўкі-2011 было аб’яўлена, што ўсе жадаючыя могуць даслаць свае лісты з тэсктам Кастуся Каліноўскага вязням ў месцы іх зняволення.

Спадчынавец

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Наш люстрадзён

<<  Снежня 2019  >>
 Пн  Аў  Ср  Чт  Пт  Сб  Нд 
        1
  2  3  4  5  6  7  8
  9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     

 

 

 

 

Народны каляндар

<<  Снежня 2019  >>
 Пн  Аў  Ср  Чт  Пт  Сб  Нд 
        1
  2  3  4  5  6  7  8
  9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     

Банеры