Верш Уладзіміра Гуткоўскага. САБРАЛІСЯ МЫ НА ФЭСТ… (Памяці Анатоля Белага)

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 539 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.7%UNITED STATES UNITED STATES
25.7%CHINA CHINA
5.5%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
5%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
4%NEW ZEALAND NEW ZEALAND
2.8%CANADA CANADA
2.6%GERMANY GERMANY

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
Верш Уладзіміра Гуткоўскага. САБРАЛІСЯ МЫ НА ФЭСТ… (Памяці Анатоля Белага)

 

Паважаныя сябры,гэты верш прысвячаецца Анатолю Беламу.
Чалавек шмат чаго зрабіў дзеля захаваньня беларускай культуры, ды праўдзівага асвятленьня айчыннай гісторыі.
Давялося ўдзельнічаць у дзейнасьці клюбу "Спадчына", старшынёю якога ён быў. Уразіў створаны ім музей беларускага мастацтва ў Старых Дарогах. Нажаль шмат сыйшло аднадумцаў - рупліўцаў захаваньня ды папулярызацыі культурнай і гістарычнай спадчыны беларусаў.
Хачу памянуць добрага чалавека добрым вершам. Усё, што магу.
Шчыра Ваш,
Уладзімір Гуткоўскі.

 



САБРАЛІСЯ МЫ НА ФЭСТ…
(Памяці Анатоля Белага)

Сабралісямы на фэст Слуцкага паўстаньня.
Ўлады ўцямілі падтэкст нашага спатканьня.
Панагналі, каб нас біць, шэрагі АМОНа:
А чаго яшчэ рабіць хлопцам у пагонах.

І няма ад куль чакаць мітынгу падмогі.
Хто куды, а мы цікаць ў Старыя Дарогі.
Не зьявіўся яшчэ ён, новы пан Астрожскі,
Ды ў мястэчку самагон, той, старадарожскі.

Сярод нас гісторык ёсьць. Калі быў ў партыі,
Выклпадаў тэорыю нашай дэмакратыі.
А на практыцы – этапы, канваіры ды мянты.
Ў нас “свая”, у Курапатах, зона вечнай мерзлаты.

Па дарозе набылі бутэль самагону.
І цьвярозыя зайшлі ў хату да знаёмых.
Ў хаце граў акардыён: як-ніяк, а сьвята.
То на вуліцы АМОН. У хаце – дэмакраты.

Гаспадар з паліцы зьняў бутылёк прэзенту.
А мы ўсё пра міліцыю, ды пра прэзідэнта…
Вось былі калісьці, кажуць еўнухі ва ўладзе,
І народ з уладаю той някепска ладзіў.

Два стагодзьзя маюць край розныя паганцы.
Што акардыён ні грай, усё тыя ж танцы.
Зноў патрэбны плебісцыт, кабы еўнуха абраць.
Ён так сама ўсё засцыць, ды не зможа згвалтаваць.

Бо сядзяць “правадыры”, …. нос… задраўшы да гары.
Пакуль вочы не самкнуць сваіх подданых … я…дуць.
А ўжо як заседзяцца, дык у іх мутацыя.
Тут – альбо ратацыя, альбо ампутацыя.

А калі ўжо “дастала” гэтая рыторыка,
Пасля трэцяга бакалу запытаў гісторыка:
Што з таго? А стары кажа: Пане мае рацыю.
Калі не ратацыя, дык тады – кастрацыя.

Уладзімір Гуткоўскі

 


 

Наш люстрадзён

<<  Красавіка 2024  >>
 Пн  Аў  Ср  Чт  Пт  Сб  Нд 
  1  2  3  4  5  6  7
  8  91011121314
15161718192021
22232425262728
2930     

 

 

 

 

Народны каляндар

<<  Красавіка 2024  >>
 Пн  Аў  Ср  Чт  Пт  Сб  Нд 
  1  2  3  4  5  6  7
  8  91011121314
15161718192021
22232425262728
2930     

Банеры