ЧАРНЯЎСКІ Уладзіслаў

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 12 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

57.5%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
22%UNITED STATES UNITED STATES
7.1%BELARUS BELARUS
2.9%AUSTRALIA AUSTRALIA
1.8%CHINA CHINA
1.2%KUWAIT KUWAIT
1%FRANCE FRANCE

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
ЧАРНЯЎСКІ Уладзіслаў

ЧАРНЯЎСКІ Уладзіслаў

(14.01.1916, засценак Амружын Гродзенсккй губ. –  22.12.2001.  Пахаваны ў м. Вішнева Валожынскага р-на Мінскай вобл. каля касцёла),  каталіцкі святар заходняга абраду, удзельнік беларускага хрысціянскага руху ХХ ст., душапастыр. Паходзіць з беларускай каталіцкай сям’і. Вучыўся ў Арляняцкай пачатковай школе. У 5-ты клас пайшоў у м. Крэва. Вучобу прадоўжыў у беларускай настаўніцкай школе ў Барунах. Пасля пераехаў у Друю, дзе скончыў пры кляштары айцоў марыянаў мясцовую гімназію (1937). У ордэне айцоў марыяна (1938). Вучыўся ў Віленскай духоўнай каталіцкай семінарыі. Адправіў першую святую імшу ў Крэве (кастрычнік 1944). У 2-й палове 40-х гадоў вярнуўся ў Вільню да айцоў марыянаў пры касцёле св. Ігната. Пасвячоны ў святары 24.09.1953 (?). Выконваў святарскія абавязкі ў Беларусі ў м. Вішнева Валожынскага р-на (1953). У студзені 1968 г. запрошаны ў Рым, дзе прысутнічаў на аудыенцыі папы Паўла VІ. Нягледзячы на непрыхільныя адносіны з боку ксяндзоў-палякаў, заставаўся свядомым беларускім святаром. Апостальскім пасадам быў прызначаны дарадчыкам пры Кангрэгацыі абрадаў. У паўсядзённай душапастырскай дзейнасці звяртаўся да вернікаў з беларускімі казаннямі. Вёў перапіску з беларускімі святарамі Ф.Чарняўскім і Ч.Сіповічам. Камітэтам Ушанавання Ганараваны ордэнам “Гонар Айчыны” (25.03.1997) і адпаведным дыпломам. Занесены ў Кнігу гонару “Рупліўцы твае, Беларусь”.


У Старадарожскім мастацкім музеі  захоўваюцца ордэн і дыплом ў адмысловым каўчэгу, экспануюцца:

 

Алесь Іванавіч Цыркуноў (1948. Мінск).

“Ксёндз Уладзіслаў Чарняўскі. Дарога да беларускасці”. 2001.

Палатно, алей. 70х80 см.

 

Анатоль Змітравіч Крывенка

“Партрэт кс. Уладзіслава Чарняўскага”  з нізкі “Дзеячы духоўнага Адраджэння Беларусі”. 2002.

ДВП, алей. 40х30 см.

 

Ордэн “Гонар Айчыны” і дыплом – узнагароды Уладзіслава Чарняўскага 25.03.1997 г.