У памяць Анатоля Белага – рупліўца беларушычны і нашага незабыўнага паплечніка

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 52 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

35.8%UNITED STATES UNITED STATES
29.9%BELARUS BELARUS
8.4%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
5%AUSTRALIA AUSTRALIA
4.3%POLAND POLAND
3.9%GERMANY GERMANY
2.1%LITHUANIA LITHUANIA

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
У памяць Анатоля Белага – рупліўца беларушычны і нашага незабыўнага паплечніка

Жыццёвы шлях выдатнага адраджэнца, гісторыка, мастацвазнаўца і кіраўніка культурна-асветніцкага клуба “Спадчына” Анатоля Яўхімавіча Белага (10.12.1939—14.11.2011) – гэта бесперапыннае змаганне за свабодную, дэмакратычную і незалежную Беларусь, за тое, каб яе бясцэнныя гістарычныя і мастацкія здабыткі сталі па-сапраўднаму належаць нашаму народу. Кожны дзень яго жыцця нёс шчырыя сустрэчы з беларускімі творцамі, адзначаны мастацкімі акцыямі на карысць Бацькаўшчыны, стварэннем самага буйнага ў краіне прыватнага мастацкага музея... Грамадзянскі і навуковы чын Анатоля Яўхімавіча складаўся з мноства малых і вялікіх крокаў, якія прывялі да ажыццяўлення яго жыццёвай і адраджэнскай мэты – з’яўлення ў глыбіні пануючых цяпер мастацкіх плыняў сапраўды беларускага па духу і зместу выяўленчага мастацтва. Для Анатоля Яўхімавіча было архіважна, каб яго тэарэтычныя напрацоўкі, выставы, музейныя экспазіцыі, а таксама ўся адраджэнская дзейнасць культурна-асветніцкага клуба “Спадчына” заставаліся ў аналах сучаснай беларускай гісторыі, каб наш народ памятаў тых, хто аддаваў сваё жыццё і талент дзеля таго, “каб людзьмі звацца”. Так яно і здарылася: многія сябры “Спадчыны” не толькі спрычыніліся да шматлікіх адраджэнска-культурніцкіх акцый клуба, але іх імёны, дзякуючы А.Беламу, увайші ў гісторыю нашай краіны з дапамогай выдання вялікай колькасці публікацый, энцыклапедычных артыкулаў, музейных экспазіцый і проста таму, што былі шматгадовымі паплечнікамі Анатоля Яўхімавіча Белага. Для многіх спадчынаўцаў гэта стала вельмі важным!


 

Калі Анатоля Яўхімавіча не стала і ад сэрцаў спадчынаўцаў адхлынуў пякучы боль ад страты кіраўніка і паплечніка, у коле сяброў клуба выспела рашэнне – выдаць кнігу ўспамінаў. Мэта гэтага выдання – задакументаваць, захаваць для гісторыі чын гэтага чалавека, які ён ажыццявіў і аднаасабова, і з дапамогай сям’і, і разам з сябрамі “Спадчыны”. Каб лёс гэтага чалавека стаў для малодшых пакаленняў беларусаў прыкладам сапраўднага патрыятызму, адданага дзеяння на карысць Радзімы. І вось зборнік успамінаў пра Анатоля Яўхімавіча падрыхтаваны да друку і хутка ўбачыць свет.

На жаль, некаторыя ў наш час лічаць, што магчымасці кнігі цяпер паменшыліся, бо над усім інфармацыйным полем пануе інтэрнэт. У клубе “Спадчына” з гэтым не зусім згодны і мяркуюць, што і кніга, і інтэрнэт могуць суіснаваць адначасова і дапаўцяць адзін аднаго. Таму на інтэрнэт-стронках культурна-асветніцкага клуба “Спадчына” мы распачынаем публікацыю кнігі ўспамінаў пра Анатоля Яўхімавіча Белага – незабыўнага чалавека, руплівага збіральніка беларушчыны і чалавека вялікага сумлення. Цікавага і захапляльнага чытання, дарагія наведвальнікі сайта клуба “Спадчына”!


Анатоль Мяльгуй, журналіст,публіцыст,

музычны крытык і аналітык,

сябра культурна-асветніцкага

клуба “Спадчына”