Як жыве прыватны беларускі музей

Уваход

Зараз на сайце

Цяпер 576 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.8%UNITED STATES UNITED STATES
25.7%CHINA CHINA
5.5%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
5%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
4%NEW ZEALAND NEW ZEALAND
2.8%CANADA CANADA
2.6%GERMANY GERMANY

Rating All.BY Каталог TUT.BY

DIR.BY

Як жыве прыватны беларускі музей
У Старых Дарогах ужо больш за дзесяць год існуе сапраўдны музей беларушчыны. Музей без цэнзуры: тут ёсць бюсты выбітных беларусаў, заслугі якіх не прызнае ўлада, сапраўдныя нацыянальныя сімвалы і шмат іншых рэчаў, якія праўдзіва адлюстроўваюць багатую гісторыю нашай краіны. Заснавальнік музея Анатоль Белы памёр два гады таму. Цяпер за музеем прыглядае ягоная жонка. Экспедыцыя Арт Сядзібы «Зробім лепш!» даведалася чым багаты і як жыве адзін з нешматлікіх прыватных музеяў Беларусі.
Каб патрапіць ва ўнікальны прыватны нацыянальна-мастацкі музей імя Анатоля Белага неабавязкова ведаць яго дакладны адрас. Дастаткова прыехаць у Старыя Дарогі, раённы цэнтр Мінскай вобласці. і запытаць у мінакоў — абавязкова падкажуць.
— Сюды едуць толькі шчырыя беларусы, якія цікавяцца сапраўднай гісторыяй краіны, — кажа кіраўнік музея Ала Белая. — А на Радуніцу заяжджаюць, каб пакласці кветкі каля бюста Анатоля Белага, стваральніка музея, вучонага, чыё імя, паводле Кембрыджскага ўніверсітэта ў Англіі, увайшло ў спіс ста самых выбітных адукатараў свету.
artsiadziba_andrei-shauliuha_staryja-darohi_1
Сцежкай, якой мы з фатографам ідзем да музея, хадзілі ў свой час многія вядомыя людзі. Сярод іх — былы амбасадар Швецыі ў Беларусі Стэфан Эрыксан, актрыса Святлана Зелянкоўская. У кнізе водгукаў прыватнага музея яна напісала «Жыве Беларусь!»
Падыходзіш да музейнай сядзібы і дзіву даешся! У гародзе замест традыцыйных клумбаў з кветкамі выраслі незвычайныя па сваёй велічыні камяні-помнікі. Адзін з іх — у памяць змагарам за родную мову. Таксама можна пазнаць помнікі паэтам-эмігрантам Анатолю Бярозку, Ларысе Геніюш, бацьку і сыну Багдановічам, гісторыкам Міколу Улашчыку і Міколу Ермаловічу, Тадэвушу Касцюшку.
Адкуль усё гэта?
Жыў некалі ў Старых Дарогах выбітны беларус Анатоль Яфімавіч Белы, выкладчык БДУ, калекцыянер, краязнавец, дыпламант Міжнароднага Кембрыджскага цэнтру, ганаровы сябра Міжнароднай Акадэміі Навук Еўразіі, сябра саюзаў пісьменнікаў, журналістаў, мастакоў; заснавальнік і старшыня культурна-асветніцкага клуба «Спадчына»; першы дырэктар комплекса «Хатынь» і мемарыяльнага комплекса «Курган Славы».
Цяжка нават уявіць, што ўсе гэтыя пералічэнні належаць аднаму чалавеку!
І была ў яго мара: зрабіць штосьці для сваёй малой радзімы, для Старых Дарог. І ён спраўдзіў сваю мару! На сядзібе сваіх бацькоў спадар Анатоль пабудаваў новы вялікі дом і ў 1999 годзе, на наступны дзень пасля святкавання свайго шасцідзесяцігоддзя, адкрыў там музей. З цягам часу быў пабудаваны і другі двухпавярховы музейны корпус. У выніку атрымалася 500 квадратных метраў экспазіцыйнай плошчы, якую падзяляюць восем тэматычных залаў. Трэба ж было нейкім чынам размясціць у музеі 1700 твораў выяўленчага мастацтва: графіку, жывапіс, скульптуру, а таксама ўнікальны збор медальёнаў — усяго каля 600 экземпляраў.
Якім быў пачатак стварэння прыватнага музея?
Калісьці Анатоль Белы атрымаў ад свайго бацькі некалькі старажытных манет з выявай герба «Пагоня». Менавіта на гэтыя манеты ў сярэдзіне 70-х і набыў Анатоль Яфімавіч некалькі мастацкіх твораў для сваёй будучай калекцыі. А ў пачатку 80-х, не належачы да аніякіх партыйных структур, спадар Анатоль здолеў атрымаць некалькі пакойчыкаў у раённым домакіраўніцтве для экспазіцыі сваёй мастацкай калекцыі. Такім быў пачатак  не толькі клуба «Спадчына», але і  самога музея.
Анатоль Белы пражыў 71 год. Памёр два гады таму. Зараз музеем кіруе Ала Белая — жонка навукоўца. Яна і распавяла нам, што Анатоль Белы атрымаў ад свайго бацькі моцны характар і любоў да Беларусі. Гэтыя складнікі паўплывалі на лёс яе мужа.
Прыватны музей — сапраўдны Дом беларушчыны, у якім адрадзілася наша гістарычнае мінулае.
— Памятаю, зайшлі ў музей хлопцы з міністэрства надзвычайных сітуацый і, надзіва лёгка, пазналі на карцінах Гедыміна на кані і бітву пад Оршай. А тады і кажуць, што, маўляў, хаваюць ад беларусаў нашу сапраўдную гісторыю, а яна тут — у музеі, — уражана расказала Ала Белая.
Экспазіцыі музея і гісторыі іх стварэння
Прыватны музей захоўвае толькі арыгіналы твораў вядомых беларускіх мастакоў. Над уваходам вісіць карціна з выявай ксяндза Чарняўскага, які трымае ў руках ключы ад дзівоснага саду-рая. А насупраць яго, на столі, вісіць анёл і цягнецца сваімі ручкамі да тых ключоў. Гэта толькі адзін з прыкладаў шматлікіх сімвалаў, якія можна прачытаць у размяшчэнні музейных экспанатаў.
— Спускаючыся па прыступках з другога паверха, міжволі аддаеш паклон «Пагоні», — адзначыла Ала Мікалаеўна. — Гэта заўважылі нават журналісты з дзяржаўнага тэлеканалу, калі здымалі экспазіцыйную залу гісторыі Беларусі ў мастацкіх вобразах з партрэтнымі галерэямі ўсіх беларускіх князёў, святых, асветнікаў.
Нам спатрэбілася больш за тры гадзіны, каб абыйсці ўсе экспазіцыйныя залы.
— Асабліва цікаўным патрэбна тры дні! — сур’ёзна сказала Ала Мікалаеўна.
За некалькі гадоў існавання музей у Старых Дарогах стаў вядомым у многіх кутках свету. Сюды прыязджаюць былыя суайчыннікі і нашчадкі беларускіх эмігрантаў з Амерыкі, Аўстраліі, Расіі, Францыі. Нездарма ў музеі можна знайсці шмат інфармацыі пра беларусаў замежжа, пабачыць партрэты выбітных беларусаў-эмігрантаў. Пад шклянымі стэндамі захоўваецца шматлікая перыёдыка і кнігі, выдадзеныя беларусамі на чужыне.
Увагі заслугоўвае экспазіцыя «Змагарная Беларусь». Яна знаёміць наведвальнікаў з Тадэвушам Касцюшкам і яго паплечнікамі, Кастусём Каліноўскім, з жанчынай-палкоўнікам Эміліяй Плятэр.
Асобныя экспазіцыі музея прысвечаны Якубу Коласу, Янку Купалу, Максіму Багдановічу, Васілю Быкаву. Апошняя налічвае каля 400 экспазіцыйных адзінак. Тут і ілюстрацыі Георгія Паплаўскага да твораў пісьменніка, і нават нацюрморт самога Быкава! Побач з ім ляжаць фарбы і пэндзлікі. Шмат асабістых рэчаў: нататнікі, кубачак для кавы, турка, пояс.
Побач з экспазіцыяй Быкава, на другім паверсе, пад самай столяй, знаходзіцца куток мастака Аляксея Пятрухны. Тут можна пабачыць яго карціну «Ісус у цвіках» — адмысловы беларускі этнаграунд. Над уваходнымі дзвярыма ў экспазіцыйную залу вісіць апошні, здаецца толькі акрэслены, а не пачаты холст Пятрухны. Мастак памёр у сваёй майстэрні, трымаючы пэндзлік. Гэтую апошнюю работу можна ўбачыць у музеі. Мастакі-паплечнікі зламалі той пэндзаль, правёўшы па халсту чорную рыску, нібыта падказваючы тым самым пра трагічную страту.
artsiadziba_andrei-shauliuha_staryja-darohi_74
Ала Мікалаеўна называе сядзібу-музей сапраўдным цэнтрам Еўропы. А ці не лепей назваць гэтае месца цэнтрам беларускай гісторыі? Аднак, каму ўсё гэта застанецца? Хто будзе сачыць за музеем? Цяперашняя яго гаспадыня ўжо немаладая. Віктар Фёдаравіч, сусед Анатоля Белага, у гадах. Сочыць за  гаспадаркай стрыечны брат Анатоля Белага, які жыве ў ваенгарадку. Дачка Белага, Святлана, жыве з сям’ёй у Амерыцы. Фінансаванне — адзінае, чым можа дапамагчы з іншага кантыненту.
Узаемадзеянне з мясцовымі ўладамі
Мясцовыя ўлады ў справы музея не ўмешваюцца. Тут без канфліктаў. «І дзякуй Богу», — кажа Ала Мікалаеўна. Уваход у музей безкаштоўны. У іншым выпадку давялося б плаціць падаткі і вытрымліваць шматлікія праверкі. Такім чынам, уласныя сродкі стваральніка музея, затрачаныя на стварэнне і ўтрыманне музея ніколі не акупяцца. Ала Мікалаеўна працягвае займацца справай мужа — даглядае музей, аплочвае камунальныя паслугі за дом і дзве музейныя прыбудовы да яго. Некаторыя экспазіцыйныя залы ўжо патрабуюць рамонту — падлога пачала асядаць. У другім корпусе вельмі халодна. Пару год таму, яшчэ пры жыцці Анатоля Ефімавіча, узімку двойчы лопаліся батарэі. Давялося выносіць карціны ў цяпло і сашкрабаць з іх снег.
Студэнты і выпускнікі БДУ, памятаеце скульптуры Міколу Гусоўскаму, Францыску Скарыне, Еўфрасінні Полацкай, Кірылу Тураўскаму ў дворыку БДУ? Але ці многія ведаюць, што іх усталявалі дзякуючы фундатарству і арганізацыі Анатоля Белага? І па ўсіх значных мястэчках Бацькаўшчыны, куды б не паехалі, быў Анатоль Белы і ставіў помнікі гістарычным асобам. Наш выбітны зямляк увекавечыў памяць Максіма Багдановіча нават у Яраслаўлі! Самастойна вывозіў з Беларусі ў Расію той помнік.
Нацыянальная памяць вартая нашай увагі. За ўваход у Старадарожскі прыватны нацыянальна-мастацкі музей Анатоля Белага наведвальнікам плаціць не трэба. Аднак можна спрычыніцца да захавання гэтага ўнікальнага месца, паклаўшы свае ахвяраванні ў адмысловую драўляную скрыначку. Так робяць вернікі, якія ходзяць у храмы. А ў беларуса ёсць свая гістарычная Мекка — музей у Старых Дарогах.
Як патрапіць у музей?
Уваход у музей вольны, ёсць экскурсавод, але, каб парапіць у музей, трэба папярэднен звязацца з Алай Мікалаеўнай ці Міхаілам Антонавічам Белымі.
Адрас музея: г. Старыя Дарогі, вул. Садовая, 52.
Кантактныя нумары ў Старых Дарогах:
(017 92) 57-068 Ала Мікалаеўна Белая,
(017 92) 593-88 Міхаіл Антонавіч Белы.
У Мінску:
(017) 245-66-08

У Мінску: (017) 245-66-08

Наш люстрадзён

<<  Верасня 2019  >>
 Пн  Аў  Ср  Чт  Пт  Сб  Нд 
        1
  2  3  4  5  6  7  8
  9101112131415
16171819202122
23242526272829
30      

Народны каляндар

<<  Верасня 2019  >>
 Пн  Аў  Ср  Чт  Пт  Сб  Нд 
        1
  2  3  4  5  6  7  8
  9101112131415
16171819202122
23242526272829
30      

Банеры