Мы Вас памятаем, Анатоль Яўхімавіч!

Уваход

Зараз на сайце

Цяпер 562 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.8%UNITED STATES UNITED STATES
25.7%CHINA CHINA
5.5%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
5%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
4%NEW ZEALAND NEW ZEALAND
2.8%CANADA CANADA
2.6%GERMANY GERMANY

Rating All.BY Каталог TUT.BY

DIR.BY

Мы Вас памятаем, Анатоль Яўхімавіч!

Вось ужо мінула два гады як не стала кіраўніка мінскага культурна-асветнага клуба «Спадчына», знанага беларускага калекцыянера, стваральніка Музея выяўленчага мастацтва ў Старых Дарогах Анатоля Яўхімавіча Белага.
За гэты час роднымі А. Белага, яго паплечнікамі, сябрамі клуба «Спадчына» шмат зроблена для ўшанавання памяці патрыёта Беларусі і руплівага збіральніка нашай мастакай спадчыны. Так, на сядзібе Музея ўсталяваны помнік-бюст А. Беламу, а сябрамі клуба падрыхтавана да друку ўнікальная кніга ўспамінаў пра свайго кіраўніка.

А ў мінулыя выходныя быў адкрыты помнік Анатолю Беламу на старадарожскіх могілках. На яго асвячэнні айцом Аляксандрам прысутнічалі родныя, блізкія і сябры клуба «Спадчына», які падзялілся ўспамінамі пра Анатоля Яўхімавіча і планамі пра ўшанавання яго памяці.

Анёл-ахоўнік музея Анатоля Белага
Адзін з ветэранаў клуба «Спадчына» Мікола Лавіцкі са скрухай зазначыў, што пасля смерці кіраўніка, інтэнсіўнасць клубанага жыцця значна знізілася і гэта вельмі трывожна. Спадар Мікола адзначыў, што ў памяць Анатоля Яўхімавіча мы павінны зрабіць ўсё магчымае, каб «Спадчына» атрымала другое жыццё, каб справа Белага жыла і дапамагала ў актуальнай мэце зберажэння і папулярызацыі нацыянальнага выяўленчага мастацтва.
Мікола Лавіцкі дзеліцца сваімі ўспамінамі
Сябр клуба, паэт Яўген Гучок падкрэсліў неардынарасць асобы А. Белага, яго мэтанакіраванасць і вернасць ідэалам Нацыянальнага Адраджэння. Усе гэтыя якасці спалучалася з яго шчырым разуменнем нацыянальнага ў мастацтве, душэнымі адносінамі з айчыннымі творцамі. У той жа час, ў Анатоля Яўхімавіча знаходзіліся магчымасці дапамагаць сябрам клуба, накіроўваць іх энергію на стваральную працу на карысць Бацькаўшчыне.
Сапраўдным помнікам кіраўніку павінна стаць кніга ўспамінаў пра Анатоля Яўхімавіча, якая падрыхтавана спадчынаўцамі і чакае свайго выдаўца.
Вядомы беларускі журналіст Віктар Хурсік зазначыў, што Анатоль Яўхімавіч – былы кадравы афіцэр. Ён быў і застанецца для вялікага кола афіцэраў Узброеных Сіл Беларусі прыкладам патрыятызма і шчырай любові да Беларусі. Спадар Віктор распавёў, што яму давялося бачыцца з Анатолем Яўхімавічам у самыя апошнія дні яго жыцця і яго дзівіла тое, што Белы не скардзіўся на боль, а пераносіў смяротную хваробу стаічна, дзяліўся сваімі думкамі і планамі на будучыню.
Пасля асвячэння помніка А. Беламу на старадарожскіх гарадскіх могілках, усе родныя і госці Старых Дарог наведалі і ўсклалі кветкі на могілу бацькоў Анатоля Яўхімавіча. Затым была праведзена мемарыяльная экскурсія па залах Музея выяўленчага мастацтва, які стварыў Анатоль Белы. Прысутныя азнаёміліся са стэндам, прысвечаным кіраўніку «Спадчыны», а брат Анатоля Белага – Міхаіл Яўхімавіч распавёў пра тое, як агульнымі намаганнямі быў устаноўлены 12-тонны валун, на якім быў у мінулым годзе быў умацаваны бюст А. Белага. Асаблівае хваляванне выклікаў расповед удавы А. Белага, Алы Мікалаеўны пра гісторыю скульптуры анёла, які сустракае наведвальнікаў Музея.
Гэтая драўляная скульптура сімвалічна ўвасабляе часцінку душы Анатоля Яўхімавіча, які небачна прысутнічае сярод нас, аберагае музейныя зборы.

НОВЫ ЧАС
 
Наш люстрадзён

<<  Чэрвеня 2019  >>
 Пн  Аў  Ср  Чт  Пт  Сб  Нд 
       1  2
  3  4  5  6  7  8  9
10111213141516
17181920212223
24252627282930

Народны каляндар

<<  Чэрвеня 2019  >>
 Пн  Аў  Ср  Чт  Пт  Сб  Нд 
       1  2
  3  4  5  6  7  8  9
10111213141516
17181920212223
24252627282930

Банеры