БЯРОЗКА Анатоль

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 111 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

46.9%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
34.9%UNITED STATES UNITED STATES
6.2%SWITZERLAND SWITZERLAND
2.9%AUSTRALIA AUSTRALIA
2.3%BELARUS BELARUS
1.2%GERMANY GERMANY
1%UNITED KINGDOM UNITED KINGDOM

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
БЯРОЗКА Анатоль

БЯРОЗКА Анатоль

(сапр. Мацвей Рэпкаў-Смаршчок. 19.09.1915, в. Падлессе Ляхавіцкі р-на), беларускі паэт. Заслужаны доктар медыцыны. Фундатар многіх нацыянальных праектаў. Ганаровы сябар клуба “Спадчына”. Камітэтам Ушанавання ганараваны ордэнам “Гонар Айчыны” (25.03.1997), Кубкам “Спадчыны” (25.03.1998) і адпаведнымі дыпломамі.  Скончыў гімназію і ліцэй у Баранавічах, медыцынскі факультэт Віленскага універсітэта (1939). У 1929 – 1930 гадах публікаваў вершы ў віленскіх перыядычных выданнях (часопісы “Заранка”, “Шлях моладзі”, “Калоссе”, газета “Крыніца”). Рэдагаваў часопісы”Шлях моладзі”, “Калоссе” і рукапісны гумарыстычны часопіс “З-за плоту” (выйшла 3 нумары). Пасля верасня 1939 г. пераехаў у Івацэвічы, працаваў лекарам на Брэст-Літоўскай чыгунцы, у час Другой сусветнай вайны – у баранавіцкім шпіталі. У 1944 г. выехаў у Познань, дзе быў арыштаваны  і адпраўлены ў канцлагер Нардгаўзен. Пасля вайны жыў у Германіі, потым – у ЗША. Першая публікацыя А.Бярозкі за мяжой – верш “Ліст да маці” (Пераклад з забытага)” (1955). Аўтар зборніка “Адзінаццаць вершаў” (1989, на беларускай і англійскай мовах). У вешах А.Бярозкі матывы і вобразы адраджэнскай беларускай паэзіі, імкненне эстэтызаваць, упрыгожыць, ускладніць фактуру верша тонкай лексічнай арнаментыкай. Клуб “Спадчына” выдаў у 2004 г. кніжку “Анатоль Бярозка. Выбранае” (Мн. “Технапрынт”).


У Старадарожскім мастацкім музеі экспануюцца творы:

 

Лятун Уладзімір Міхайлавіч (1935 – 2000, Мінск).

“Партрэт Ганаровага сябра клуба “Спадчына” паэта Анатоля Бярозкі (Мацвея Рэпкаў-Смарчка). 1993.

Бронза, ліццё. 56х44х31 см.

 



Аляксандр Міхайлавіч Фінскі (1953, Мінск).

Медаль Камітэту Ушанавання “Анатоль Бярозка “Цьвяток Радзімы”.

Бронза, ліццё. Дм. – 13 см.

 



Анатоль Змітравіч Крывенка (1942, Мінск).

“Партрэт паэта і доктара медыцыны Анатоля Бярозкі”.

Палатно, алей. 80х60 см.

 

 


Мікола Змітравіч Рыжы (1953, Барысаў).

“Анатоль Бярозка. Паэт, доктар медыцыны, фундатар многіх нацыянальных праектаў.

Супрацоўнік часопіса “Калоссе” у Заходняй Беларусі. Ганаровы сябар клуба “Спадчына”. 1994.

Лінарыт. 31х19 см.

 

 



Анатоль Змітравіч Крывенка (1942, Мінск).

“Партрэт паэта Заходняй Беларусі, доктара медыцыны ў ЗША, фундатара многіх нацыянальных праектаў

Анатоля Бярозкі (Мацвея Рэпкаў-Смаршчка). 1993.

Палатно, алей. 58х44 см.

 

 



На сядзібе Старадарожскага мастацкага музея  1 верасня 2001 г. устаноўлены помнік:

“Помнік паэту Заходняй Беларусі Анатолю Бярозку”.

Кіраўнік праекта Анатоль Яўхімавіч Белы. Скульптар Уладзімір Іванавіч Лятун (1935 – 2000, Мінск).

Бронза, ліццё, бетон.