АБУХОВІЧ Альгерд Рышардавіч

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 55 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

47%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
36%UNITED STATES UNITED STATES
6.4%SWITZERLAND SWITZERLAND
3%AUSTRALIA AUSTRALIA
2.4%BELARUS BELARUS
1.2%GERMANY GERMANY
1%UNITED KINGDOM UNITED KINGDOM

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
АБУХОВІЧ Альгерд Рышардавіч

АБУХОВІЧ Альгерд Рышардавіч

(псеўд. Граф Бандынэлі; 1840, Случчына – 1898), беларускі пісьменнік, звязаны далёкім сваяцтвам з італьянскім арыстакратычным родам Бандынэлі (адсюль і псеўданім). Удзельнік паўстання 1863 – 1864 гадоў. Яго паэтычныя творы – каштоўная гістарычная крыніца, у якой закрануты многія бакі тагачаснага жыцця (дваранскі побыт, праблемы роднай літаратуры, становішча сялян, эпізоды антыпамешчыцкага руху і інш.). Перакладаў на беларускую мову творы І.Крылова, А.Пушкіна, М.Лермантава, А.Міцкевіча, У.Сыракомлі, І.В.Гётэ, Ф.Шыллера, В.Гюго, Дж.Байрона, Дантэ. Адзін з пачынальнікаў (разам з Ф.Багушэвічам) жанра басні ў беларускай літаратуры. У “Беларускім календары 1915” надрукаваны яго басні “Пярэварацень” і “Старшыня”, у віленскай газеце “Гоман” (1916) – фрагменты мемуараў Яго творы і пераклады распаўсюджваліся ў рукапісах, таму многае страчана.


У Старадарожскім мастацкім музеі захоўваецца твор:

 

Алесь Іванавіч Цыркуноў (1948, Мінск).

“Партрэт пісьменніка Альгерда Абуховіча-Бандынэлі”.

2005. Палатно, алей.

 

Уладзімір Іванавіч Мелехаў (1954, Мінск).

Пласт “Альгерд Абуховіч-Бандынэлі”. 2005.

Бронза, ліццё. 34х29 см.