ДРАЗДОВІЧ Язэп Нарцызавіч

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 43 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

46.6%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
35.1%UNITED STATES UNITED STATES
6.2%SWITZERLAND SWITZERLAND
3%AUSTRALIA AUSTRALIA
2.3%BELARUS BELARUS
1.2%GERMANY GERMANY
1%UNITED KINGDOM UNITED KINGDOM

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
ДРАЗДОВІЧ Язэп Нарцызавіч

ДРАЗДОВІЧ Язэп Нарцызавіч

(13.10.1888, засценак Пунькі, на Дзісненшчыне, цяпер Глыбоцкі р-н – 1954), беларускі графік, жывапісец, скульптар, фалькларыст, дзеяч Беларускага нацыянальна-дэмакратычнага Адраджэння ў Заходняй Беларусі. Скончыў Віленскую школу малявання (1906 – 1910). Сем гадоў служыў у расійскім войску. Выкладаў маляванне ў школах Заходняй Беларусі. Першыя работы: афармленне “Беларускага календара на 1910 год”, мастацкая апрацоўка першага выдання вершаў Канстанцыі Буйло “Курганная кветка” (1914) і першага ў БССР буквара-лемантара. Стварыў серыю помнікаў замкавай архітэктуры (“Мір”, “Любча” і інш.),  увасобіў вобразы роднай прыроды ў графічных лістах “Дзісненшчына” (1920-я г.), у тонавых малюнках з серыі “Прырода Беларусі”(1940-я гады);  пісаў графічныя творы на касмічную тэму (1930-я гады). Пачынальнік стварэння ў жывапісу і скульптуры мастацкага вобразу Ф.Скарыны (бюст, 1910-я гады), Усяслава Чарадзея; партрэты маці, брата, фалькларыста А.Грыневіча (1930-я гады). Цікавіўся такім відам народнага мастацтва, як маляваныя дываны. Значная частка яго твораў страчана. Шмат вандраваў па мясцінах, дзе жывуць беларусы – Вільня, Навагрудак, Мінск, Беласток, Палессе і інш.  Запісваў народныя песні, збіраў і апрацоўваў для слоўнікаў лексіку народнай мовы. На дарозе, ў маразы, знайшлі сяляне свайго дзядзьку Язэпа ў непрытомнасці, адвезлі ў бальніцу, дзе ён, не ачуняўшы, памёр. Сяляне пахавалі дзядзьку Язэпа за свой кошт. Маёмасці ён не меў.

 

У Старадарожскім мастацкім музеі захоўваюцца творы:

 

Уладзімір Іванавіч Мелехаў (1954, Мінск).

Медаль Камітэта Ушанавання ”Язэп Драздовіч. За плён у мастацтве”.

Бронза, ліццё. Дм – 10 см.

 


Анатоль Змітравіч Крывенка (1942, Мінск).

“Язэп Драздовіч. Мастак,

Дзеяч нацыянальна-дэмакратычнага Адраджэння ў Заходняй Беларусі”. 1994.

ДВП, алей. 40х30 см.

 


Мікалай Лаўрэнцьевіч Несцярэўскі (1931, Мінск).

“Язэп Драздовіч”. 2005.

Кераміка, вашчэнне. 30х15 см.

 


Тамара Іванаўна Васюк (1952, Мінск).

Медаль “Язэп Драздовіч”. 1988.

Кераміка, дрэва. Дм –11 см; 13х13 см.

 


Ігар Уладзіміравіч Голубеў (1961, Мінск).

Медаль “Язэп Драздовіч”. 2004.

Кераміка. Дм – 11,5 см.

 


Леў Іванавіч Талбузін (1942, Мінск).

Медаль “Язэп Драздовіч. 1888 – 1954”. 1988.

Кераміка, дрэва. Дм – 14 см; 19х17 см.

 


Аляксандр Сяргеевіч Шатэрнік (1940, Мінск).

Гарэльеф “Язэп Драздовіч”. 1988.

Гіпс таніраваны. 40х21 см.

 


Невядомы мастак з Гродна.

Медаль “Язэп Драздовіч. 1888 -- 1988”. 1988.

Кераміка, вашчэнне. Дм –  8 см.