МАШАРА Міхась

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 63 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

91.8%CHINA CHINA
5%UNITED STATES UNITED STATES
1.4%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
0.5%CANADA CANADA
0.4%BELARUS BELARUS
0.1%GERMANY GERMANY
0.1%AUSTRALIA AUSTRALIA

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
МАШАРА Міхась

МАШАРА Міхась

(Міхаіл Антонавіч; 18.11.1902, хутар Падсосна Шаркаўшчынскага р-на Віцебскай вобл. – 07.06.1976), беларускі пісьменнік. Удзельнік нацыянальна-вызваленчага руху ў Заходняй Беларусі. Інструктар Беларускай сялянска-рабочай грамады, рэдагаваў газету “Наша воля”. Зняволены ў Віленскую турму на Лукішках. Супрацоўнік часопіса “Полымя”, “Настаўніцкай газеты” (1945 – 1949). Друкаваўся з 1927 г. У Вільні выдаў зборнікі вершаў “Малюнкі” (1928), “На сонечны бераг” (1934), “Напрадвесні” (1935), “Са стрэх саламяных” (1937 – канфіскаваны), паэм “Вяселле”, “Смерць Кастуся Каліноўскага” (абедзве 1934), “Мамчына горка” (1936), п’есы “Вось тут і зразумей...” (1934), “Чорт з-пад печча” (1935), “Лёгкі хлеб” (1936). Асноўны пафас творчасці – пратэст супраць сацыяльнага і нацыянальнага ўціску, вера ў свабодалюбівыя сілы народа. Для творчасці 1920 – 1930 гг. характэрна летуценнасць, маральны максімалізм, чуллівасць. Творы ваенных і пасляваенных гадоў склалі зборнікі: “Беларусі” (1944), “Праз навальніцы” (1944), “Урачыстасць” (1952), “Мая азёрная краіна” (1952). Аўтар казак у вершах “Кракатушка” (1944). У 1960 –1970 гг. працаваў пераважна як паразаік: цыкл раманаў пра вызваленчую барацьбу ў Заходняй Беларусі (“Крэсы змагаюцца”, 1966; “Лукішкі”, 1970; “Ішоў дваццаты год”, 1970; “І прыйдзе час”, 1975), у якіх шырока выкарыстаў факты з біяграфіі.


У Старадарожскім мастацкім музеі экспануюцца творы:

 

Анатоль Змітравіч Крывенка (1942. Мінск).

“Партрэт заходнебеларускага паэта Міхася Машары”. 1996.

ДВП, алей. 40х30 см.

 

 


Язэп Нарцызавіч Драздовіч (1988 – 1954, Заходняя Беларусь).

“Партрэт паэта Міхася Машары” 1936.

Палатно, алей. 42х32 см.