«СУПРАЦОЎНІКАМ ЧАСОПІСА “КАЛОССЕ” ПРЫСВЯЧАЕЦЦА»

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 41 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

46.6%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
35.1%UNITED STATES UNITED STATES
6.2%SWITZERLAND SWITZERLAND
3%AUSTRALIA AUSTRALIA
2.3%BELARUS BELARUS
1.2%GERMANY GERMANY
1%UNITED KINGDOM UNITED KINGDOM

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
«СУПРАЦОЎНІКАМ ЧАСОПІСА “КАЛОССЕ” ПРЫСВЯЧАЕЦЦА»

«СУПРАЦОЎНІКАМ ЧАСОПІСА “КАЛОССЕ” ПРЫСВЯЧАЕЦЦА»

(карціна)


“Калоссе” – штоквартальны літаратурна-мастацкі часопіс. Выдаваўся ў 1935 – 1939 гадах у Вільні на беларускай мове. Змяшчаў артыкулы па гісторыі культуры Беларусі, беларускай мовы і літаратуры, краязнаўстве, публіцыстычныя, літаратурна-крытычныя і мастацкія творы. Асвятляў становішча ў Польшчы, Заходняй Еўропе. Супрацоўнікамі часопіса былі дзеячы КПЗБ, заходне-беларускія пісьменнікі:


1-шы рад: Вячаслаў Багдановіч, Рыгор Шырма, Міхась Машара, Янка Шутовіч, Мар’ян Пецюкевіч, Адам Станкевіч, Анатоль Бярозка.
2-гі рад: Станіслаў Станкевіч, Валянцін Таўлай, Міхась Васілёк, Мікалай Шкялёнак, Максім Танк, Хвёдар Ільяшэвіч, Пётра Сергіевіч, Адольф Клімковіч.


З гэтай плеяды выдатных дзеячаў Заходняй Беларусі падвяргаліся рэпрэсіям карных органаў СССР: Вячаслаў Багдановіч (30.9.1939), Рыгор Шырма (1941), Янка Шутовіч (29.11.1944), Мар’ян Пецюкевіч (?), Адам Станкевіч (7.12.1944, 13.4. 1049), Мікалай Шкялёнак (расстраляны ў 1946), Адольф Клімковіч (1952).

 

Народны мастак Беларусі Уладзімір Іванавіч Стальмашонак (1928, Мінск).

Карціна “Супрацоўнікам часопіса “Калосьсе” прысвячаецца”. 2005.

Пластык, тэмпера. 102х152 см.