ВІЦЬБІЧ Юрка

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 34 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

46.6%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
35.1%UNITED STATES UNITED STATES
6.2%SWITZERLAND SWITZERLAND
3%AUSTRALIA AUSTRALIA
2.3%BELARUS BELARUS
1.2%GERMANY GERMANY
1%UNITED KINGDOM UNITED KINGDOM

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
ВІЦЬБІЧ Юрка

ВІЦЬБІЧ Юрка

(сапр. Шчарбакоў Георгій. 15.06.1905, г. Веліж Смаленскай вобл. – 04.01.1975), беларускі пісьменнік і культурны дзеяч. Працаваў у Маскве на хімічным заводзе (1933 – 1934). Пераехаў у Беларусь, удзельнічаў у напісанні гісторыі віцебскіх, гомельскіх і барысаўскіх фабрык. Удзельнік Віцебскай, Гомельскай, Беластоцкай экспедыцый, узначальваў Аршанскую экспедыцыю па даследаванні, уліку і ахове помнікаў гісторыі, архітэктуры і мастацтва. У час 2-й сусветнай вайны  быў членам Цэнтральнага ўрада беларускага культурнага згуртавання. У Германіі (1944), стварыў беларускае літаратурнае згуртаванне і часопіс “Шыпшына” (1946), арганізаваў выданне часопіса праваслаўных беларусаў “Звіняць званы св. Сафіі”. Пераехаў у ЗША. Друкаваўся  у часопісе “Узвышша” (1929). Першая кніга прозы “Смерць Ірмы Лаймінг” (1932). Аўтар кнігі “Формула супраціўлення касцей” (1937), зборнікаў публіцыстыкі  “Веліжскія паўстанцы” і “Нацыянальныя святыні” (1944, Берлін), кніг ”Плыве з-пад святое гары Нёман” (ч.1. Мюнхен,1956) і “Мы дойдзем” (Нью-Йорк, 1974, на рускай мове). Пакінуў успаміны пра беларускіх пісьменнікаў.


У Старадарожскім мастацкім музеі захоўваецца твор:

 

Анатоль Змітравіч Крывенка (1942, Мінск).

“Партрэт пісьменніка, публіцыста Юркі Віцьбіча”. 1993.

ДВП, алей. 40х30 см.