ЗАПРУДНІК Янка

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 39 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

46.6%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
35.1%UNITED STATES UNITED STATES
6.2%SWITZERLAND SWITZERLAND
3%AUSTRALIA AUSTRALIA
2.3%BELARUS BELARUS
1.2%GERMANY GERMANY
1%UNITED KINGDOM UNITED KINGDOM

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
ЗАПРУДНІК Янка

ЗАПРУДНІК Янка

(сапр. Вільчыцкі Сяргей Мікалаевіч. 09.08.1926, г.п. Мір Карэліцкага р-на Гродзенскай вобл.), беларускі гісторык, палітолаг, паэт, літаратуразнавец, публіцыст. У эміграцыі (1944). Вучыўся ў беларускай гімназіі імя Янкі Купалы ў Міхельсдорфе (Германія). Скончыў Лювенскі універсітэт (Бельгія, 1954). Дэбютаваў вершамі пад псеўданімам Сяргей Ясень (1947). Працаваў шахцёрам у Англіі (1948). Адзін з выдаўцоў часопіса “Наперад” (1948 – 1953), дзе друкаваліся яго творы. Супрацоўнік беларускай рэдакцыі радыё “Свабода” (1954 – 1991), адначасова выкладчык гісторыі ў Куінсі-каледжы гарадскога універсітэта Нью-Йорка (1970 – 1975). Публікаваўся і ўваходзіў у склад рэдкалегіі часопіса “Беларуская моладзь” (1959 – 1964), рэдагаваў бюлетэнь “Навіны з Беларусі” (1964 – 1969), быў галоўным рэдактарам газеты “Беларус” (1970 – 1980), папераменна з З.Кіпелем (1980). Абараніў доктарскую дысертацыю “Палітычная барацьба за Беларусь у царскай Дзяржаўнай Думе. 1906 – 1917” (1969). Аўтар кнігі “Спадчына бацькоў: “Агледзіны”(Да 100-годдзя з дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа” (Нью-Йорк, 1982). Яго манаграфія “Беларусь на гістарычных скрыжаваннях” (1993, на англійскай мове) знаёміць заходняга чытача з шматвяковай гісторыяй і сучасным станам Беларусі.


У Старадарожскім мастацкім музеі знаходзіцца твор:

 

Анатоль Змітравіч Крывенка (1942, Мінск). “

Ян Запруднік – гісторык, рэдактар часопіса “Беларус”,

паэт, грамадскі дзеяч беларускай дыяспары ў ЗША”.  1995.

ДВП, алей. 40х50 см.