Старасвецкая Беларусь
Галерэі
Уваход
Зараз на сайце
Цяпер 82 госцяў анлайнКАЛОША Кастусь |
КАЛОША Кастусь (1924, Баранавіцкі р-н – 2004). З 1947 г. у Кліўлендзе (ЗША). Сябар Беларускага студэнцкага таварыства, пазней Беларуска-Амерыканскага таварыства (БААТ), заснавальнік друкарскай выдавецкай суполкі “Пагоня”, дзе друкавалі падручнікі для дзяцей, дапаможныя матэрыялы. Фундатар і адзін з заснавальнікаў грамадска-культурнага цэнтра “Полацак”. Стваральнік архіва беларусаў Кліўленда. Арганізатар беларускіх выставак, рэгент царкоўнага хору, удзельнік хору “Васілёк”. Сябар БАЗА, БНР. Неаднаразова прыязджаў у Беларусь з дапамогай ахвярам Чарнобыля, семінарыстам Жыровіцкай семінарыі. З хорам “Васілёк” выступаў у Мінску ў Доме літаратара і па гарадах Беларусі. Пахаваны на радзіме.
Анатоль Змітравіч Крывенка (1942, Мінск). “Партрэт Кастуся Калошы”. 1994. ДВП, алей. 40х30 см
|