Старасвецкая Беларусь
Галерэі
Уваход
Зараз на сайце
Цяпер 204 госцяў анлайнКІТ Барыс |
КІТ Барыс (06.04.1910, С.-Пецярбург), дзеяч беларускай эміграцыі, амерыканскі вучоны. Доктар філасофіі ў галіне матэматыкі і гісторыі навукі (1982). Акадэмік Міжнароднай акадэміі астранаўтыкі ў Парыжы (1991). Скончыў Навагрудскую беларускую гімназію (1928), Віленскі універсітэт (1933). Настаўнік, дырэктар Віленсккай і Навагрудскай беларускіх гімназій. За рэвалюцыйную дзейнасць двойчы арыштоўваўся польскімі ўладамі. Выкладчык Баранавіцкага настаўніцкага інстытута, інспектар школ Баранавіцкай вобласці (1939 – 1941). З дазволу акупацыйных улад арганізаваў настаўніцкія семінарыі ў Маладзечна і Паставах, заснаваў Адміністрацыйна-гандлёвы інстытут у Маладзечне (1943). Выехаў у Германію (1944), у ЗША (1948), дзе заснаваў беларускую калонію ў Сант-Рыверы (штат Нью-Джэрсі). Удзельнічаў у распрацоўцы амерыканскіх касмічных праектаў, адначасова выкладаў у Мэрылендскім універсітэце. З 1972 г. у Германіі, выкладаў у Гайдэльбергскім універсітэце, філіяле Мэрылендскага універсітэта ў г. ВісбадэнВісбадэн. Аўтар навуковых прац па праблемах астранаўтыкі. Фундатар многіх эміграцыйных беларускіх выданняў, беларускага радыё ў Аўстраліі.
У Старадарожскім мастацкім музеі экспануюцца творы:
Анатоль Змітравіч Крывенка (1942, Мінск). “Партрэт прафесара, вучонага ў галіне астранаўтыкі, даследчыка рэактыўнага паліва ў ЗША Барыса Кіта”. 1995. ДВП, алей. 40х30 см.
Анатоль Змітравіч Крывенка(1942, Мінск). “Васіль Быкаў і Барыс Кіт у Франкфурце” 2004. ДВП, алей. 50х68 см.
Алесь Мікалаевіч Пушкін (1965, Бабры). “Віленскім студэнтам прысвячаецца”. 2005. Палатно, алей. 90х117 см.
На помніку “Змагарам за родную мову”. Гарэльеф “Барыс Кіт”
|