ЛАТУШКІН Мікола

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 43 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

46.6%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
35.1%UNITED STATES UNITED STATES
6.2%SWITZERLAND SWITZERLAND
3%AUSTRALIA AUSTRALIA
2.3%BELARUS BELARUS
1.2%GERMANY GERMANY
1%UNITED KINGDOM UNITED KINGDOM

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
ЛАТУШКІН Мікола

ЛАТУШКІН Мікола

(сапр. Уладзімір Гарэлік, 20.01.1922. в. Сіпайлы Бялыніцкага р-на Магілёўскай вобл. – 31.12.2005. Чыкага Ілінойс ЗША), намеснік старшыні Беларуска-Амерыканскай Нацыянальнай Рады (Чыкага). Да вайны пасвіў у калгасе кароў, скончыў сярэднюю школу, служыў у савецкім войску, вучыўся ў Харкаўскай авіяцыйнай школе. У Рызе трапіў у палон. Камісіяй пры Міністэрстве ўсходніх захопленых тэрыторый (узначальваў Фабіян Акінчыц) быў накіраваны на шасцімесячныя прапагандысцкія курсы пад Берлінам, потым –  у Мінск, дзе працаваў разам з Міхасём Ганько ў СБМ. Эмігрыраваў у Германію (1944). У Германіі вывучыўся на ветэрынара. З пачатку 1950-х гадоў у ЗША. Займаўся грамадска-культурнай дзейнасцю.   Камітэтам Ушанавання ганараваны Кубкам “Спадчыны” з выявай Герба “Пагоня” (25.03.1998).

 

У Старадарожскім мастацкім музеі захоўваецца твор:

 

Анатоль Змітравіч Крывенка (1942, Мінск).

“Мікола Латушкін – намеснік старшыні Беларуска-Амерыканскай Нацыянальнай Рады (Чыкага)”. 1994.

ДВП, алей. 40х30 см.