Старасвецкая Беларусь
Галерэі
Уваход
Зараз на сайце
Цяпер 215 госцяў анлайнМЕРЛЯК Кастусь (Канстанцін) |
МЕРЛЯК Кастусь (Канстанцін) (25.12.1919. в. Дзетамля Навагрудскага р-на Гродзенскай вобл. – 26.11.2007. Нью-Йорк, ЗША). Скончыў курсы крэдытных інспектараў Дзяржбанку СССР у Беластоку, працаваў бухгалтарам, старшым крэдытным інспектарам на Навагрудчыне. Падчас нямецкай акупацыі працаваў у беларускай адміністрацыі, Беларускай Народнай Самапомачы, інтэндант у Навагрудскім беларускім эскадроне. Эмігрыраваў у Італію, дзе быў інтэрніраваны амерыканскімі войскамі (1944). Выехаў у Аргентыну (1947). Стварыў і ўзначаліў Згуртаванне Беларусаў Аргентыны. Выехаў у ЗША (1954). Старшыня Галоўнай Управы Беларуска-Амерыканскага Задзіночання (1959 – 1964). У выніку “унутраных” канфліктаў выключаны з БАЗА (1964). Разам з паплечнікамі стварыў Беларуска-Амерыканскае Аб’яднанне. Выдаў кнігу ўспамінаў пра грамадскую і палітычную дзейнасць беларускай эміграцыі ў Аргенціне і ЗША. Узнагароджаны Кубкам “Спадчыны” з выявай Герба “Пагоня” і адпаведным дыпломам (25.03.1998).
Крывенка Анатоль Змітравіч (1942, Мінск). “Партрэт прэзідэнта Беларуска-Амерыканскага Аб’яднання Кастуся Мерляка”. 1993. ДВП, алей. 50х38 см.
|