СЯДНЁЎ Масей

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 62 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

92%CHINA CHINA
4.8%UNITED STATES UNITED STATES
1.4%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
0.5%CANADA CANADA
0.4%BELARUS BELARUS
0.1%GERMANY GERMANY
0.1%AUSTRALIA AUSTRALIA

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
СЯДНЁЎ Масей

СЯДНЁЎ Масей

(Майсей Ларывонавіч; 01.09.1915,  в. Мокрае Клімавіцкага р-на – 2001),  паэт, празаік. Вучыўся ў Мсціслаўскім педагагічным тэхнікуме (1930 – 1932), Мінскім вышэйшым педагагічным інстытуце (1933 – 1936). 1 кастрычніка 1936 г. арыштаваны і высланы на Калыму (Расія), дзе прабыў 5 гадоў у канцлагеры. Напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны яго прывезлі ў Мінск, і з пачаткам вайны М. Сяднёў апынуўся на волі: яго адпусціў турэмны канвой каля  г. Чэрвеня (60 км ад Мінска).  З 1943 г. за мяжою,  настаўнік беларускай гімназіі ў Міхельсдорфе (Германія). З 1950 г. у ЗША, жыў у Глен Клоў. Рэабілітаваны 22 студзеня 1992 г. За мяжой выдаў кнігі паэзіі “У акіяне ноч” і “Спадзяванні” (1947), “Цень Янкі Купалы” (1947), “Ля ціхай брамы” (1958),  “Ачышчэнне агнём” (1985),  “А часу больш, чым вечнасць” (1989). У вершах – пра перажытае ў турмах і лагерах, туга па Радзіме.

 

Анатоль Змітравіч Крывенка (1942, Мінск),

“Партрэт Масея Сяднёва – паэта, празаіка, публіцыста”. 1993.

ДВП, алей. 55х43см.