ЧАРАПУК Янка

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 512 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.7%UNITED STATES UNITED STATES
25.7%CHINA CHINA
5.5%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
5%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
4%NEW ZEALAND NEW ZEALAND
2.8%CANADA CANADA
2.6%GERMANY GERMANY

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
ЧАРАПУК Янка

ЧАРАПУК Янка

(псеўд. Змагар), (12.08.1896, в. Новы Двор Сакольскага пав. Гродзенскай вобл., цяпер Паляскае ваяводства, Польшча – 16.11.1957, Чыкага, ЗША), палітычны дзеяч нацыянальна-дэмакратычнага Адраджэння Беларусі. Вучыўся на юрыдычным факультэце Пецярбургскага універсітэта. Супрацоўнік Міністэрства замежных спраў Украінскай Народнай Рэспублікі, чалец Беларускай Рады на Украіне (1918). Сакратар Цэнтральнай Беларускай Рады Віленшчыны і Гродзеншчыны (канец 1918). З канца 1919 г. жыў у Рызе, працаваў сакратаром вайскова-дыпламатычнай місіі БНР у Латвіі і Эстоніі, сябар Народнай Рады БНР. У ЗША з 1922 г. Жыў у Чыкага. Адзін з ініцыятараў стварэння Беларускага народнага камітэта ў штаце Ілінойс, Беларуска-Амерыканскага нацыянальнага клуба. Уваходзіў у міжнародную каталіцкую арганізацыю “Рыцары Калумба” (меў вышэйшую ступень). У пачатку 1950-х гадоў падтрымліваў Беларускую Цэнтральную Раду.

 

У Старадарожскім мастацкім музеі экспануецца твор:

 

Анатоль Змітравіч Крывенка (1942, Мінск).

“Янка Чарапук (Змагар). Дзеяч нацыянальна-дэмакратычнага Адраджэння Беларусі.

 Заснавальнік беларускай нацыянальнай абшчыны ў ЗША”.  1994.

ДВП, алей 40х30 см.