АЛЕКСАНДРОВІЧ Сцяпан Хусейнавіч

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 67 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

92%CHINA CHINA
4.8%UNITED STATES UNITED STATES
1.4%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
0.5%CANADA CANADA
0.4%BELARUS BELARUS
0.1%GERMANY GERMANY
0.1%AUSTRALIA AUSTRALIA

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
АЛЕКСАНДРОВІЧ Сцяпан Хусейнавіч

АЛЕКСАНДРОВІЧ Сцяпан Хусейнавіч

(15.12.1021. г. Капыль – 01.05.1986), беларускі пісьменнік, літаратуразнавец, крытык, гісторык, краязнавец. У 1939 г. паступіў на філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага універсітэта і быў прызваны ў Чырвоную Армію. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Узнагароджаны ордэнам Славы ІІІ ступені і медалямі. Скончыў БДУ (1950). Выкладаў беларускую мову і літаратуру ў Наваельненскай СШ Дзятлаўскага раёна і ў Навагрудку (1944 – 1953), у Мінскім бібліятэчным тэхнікуме (1953 – 1958). Навуковы супрацоўнік Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы АН БССР (1958 – 1953). Дацэнт (1963), прафесар) Беларускага дзяржаўнага універсітэта (1974. Доктар філалагічных навук (1972). З 1946 г. выступаў у друку з крытычнымі артыкуламі і краязнаўчымі нарысамі. Выдаў кнігі нарысаў “Незабыўнымі сцежкамі” (1959), “Па слядах паэтычнай легенды” (1965), “Тут зямля такая” (1974); нарыс “Вальнадумца з-пад Нясвіжа Аляксандр Незабытоўскі” (1975); зборнікі крытычных артыкулаў “Старонкі братняй дружбы” (1960), “Гісторыя і сучаснасць” (1968), “Кнігі і людзі”, “Пуцявіны роднага слова” (1971). Стварыў літаратурныя партрэты беларускіх пісьменнікаў: Паўлюка Багрыма, Ф.Савіча, Францішка Багушэвіча, Каруся Каганца, Янкі Купалы, Якуба Коласа, Цёткі, Змітрака Бядулі, Кузьмы Чорнага, Цішкі Гартнага, Алеся Гурло, Максіма Танка, П.Броўкі, М.Лынькова і інш. Аўтар аповесцяў пра жыццё і творчасць Якуба Коласа: “Ад роднае зямлі” (1962, дзяцінства і юнацтва класіка), “На шырокі прастор” (1972), “Крыжавыя дарогі” (1985); “Далёкія зарніцы (1967). Даследаваў жыццё і дзейнасць Францыска Скарыны, гісторыю народніцкага часопісу “Гоман”, газет “Наша доля”, “Наша ніва”, “Дзянніца”, “Светач”; майстэрства Янкі Купалы – перакладчыка, сувязі яго з польскай літаратурай; сувязь з Беларуссю і беларускай культурай А.Міцкевіча, Т.Шаўчэнкі, Я.Райніса. Узбагаціў краязнаўчую базу беларускай літаратуры, крытыкі і публіцыстыкі. У сааўтарстве стварыў дапаможнік “Беларуская літаратура ХІХ – паловы ХХ ст. Хрэстаматыя крытычных матэрыялаў” (1978), “Публіцыстыка беларускіх народнікаў” (1983), “Успаміны пра Цішку Гартнага” (1984). Адзін з аўтараў “Гісторыі беларускай савецкай літаратуры” (т. 1, 1964). Падрыхтаваў да выдання творчую спадчыну Францішка Багушэвіча (“Творы”, 1967), А.Паўловіча (“Выбранае”, 1975), Цёткі (“Творы”, 1976), Каруся Каганца (“Творы”, 1979) і інш.

 

У Старадарожскім мастацкім музеі экспануецца твор:

 

Анатоль Змітравіч Крывенка

“Партрэт Александровіча Сцяпана Хусейнавіча”. 1991.

ДВП, алей. 40х30 см.