БРЫЛЬ Янка

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 56 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

92%CHINA CHINA
4.8%UNITED STATES UNITED STATES
1.4%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
0.5%CANADA CANADA
0.4%BELARUS BELARUS
0.1%GERMANY GERMANY
0.1%AUSTRALIA AUSTRALIA

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
БРЫЛЬ Янка

БРЫЛЬ Янка

(Іван Антонавіч, 04.08.1917, Адэса – 2007), беларускі пісьменнік. Народны пісьменнік Беларусі (1981). У 1922 г. пераехаў з бацькамі на іх радзіму (в. Загор’е Карэліцкага р-на Гродзенскай вобл.). Скончыў польскую сямігадовую школу (1931), працаваў на гаспадарцы, займаўся самаадукацыяй. З сакавіка 1939 г. служыў у польскай марской пяхоце. Удзельнік баёў на Вэстэрплятэ. У верасні 1939 г. трапіў у нямецкі палон, адкуль уцёк увосень 1941 г. Рэдактар газеты “Сцяг свабоды” і сатырычнага антыфашысцкага лістка “Партызанскае жыгала”. Сакратар праўлення Саюза пісьменнікаў Беларусі (1966 – 1971). Друкуецца з 1938 г. Зборнікі “Апавяданні” (1946), “Нёманскія казкі” (1947), “Вераснёвая рунь” (1949), “На Быстранцы” (1955), “Надпіс на зрубе” (1958), “Мой родны кут” (1959), “Працяг размовы” (1962). Дзяржаўная прэмія СССР (1952) і Літаратурная прэмія імя Якуба Коласа (1963). Пісаў для дзяцей: зборнікі “Ліпка і клёнік” (1949), “Зялёная школа” (1951), “Светлае ранне” (1954), “Пачатак сталасці” (1957), “Жыў быў вожык” (1976). Адзін з аўтараў кнігі “Я з вогненнай вёскі...” (1975, з А.Адамовічам і У.Калеснікам). Выступаў з публіцыстычнымі і літаратурна-крытычнымі артыкуламі. Эстэтычныя погляды пісьменніка, яго аналіз сучаснага літаратурнага працэсу – у зборніках “Розум і слова” (1963), “Трохі пра вечнае” (1978).    

 

У Старадарожскім мастацкім музеі экспануецца твор:

 

Сяргей Міхайлавіч Вакар (1928 – 1998. Мінск). 

“Бюст народнага пісьменніка Беларусі Янкі Брыля”. 1980.

Гіпс. 68х53х36 см.