ГЕНІЮШ Ларыса Антонаўна

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 498 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.6%UNITED STATES UNITED STATES
25.8%CHINA CHINA
5.5%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
4.9%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
4%NEW ZEALAND NEW ZEALAND
2.8%CANADA CANADA
2.6%GERMANY GERMANY

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
ГЕНІЮШ Ларыса Антонаўна

ГЕНІЮШ Ларыса Антонаўна

(09.08.1910, былы маёнтак Жлобаўцы Ваўкавыскага р-на – 07.04.1983), беларуская паэтэса, дзеяч беларускага Адраджэння. Скончыла Ваўкавыскую польскую гімназію (1928).  У 1937 – 1948 гадах жыла з мужам-эмігрантам у Празе, дзе была сакратаром прэзідэнта БНР. У час нямецкай акупацыі праследавалася ўладамі. 5 сакавіка 1948 г. арыштавана, знаходзілася ў турмах Чэхаславакіі, са жніўня ў савецкіх турмах Вены і Львова, з канца 1949 г.  асуджана на 25 гадоў зняволення. Пакаранне адбывала ў лагерах Інта і Абедзь (Комі і Мардоўскай АССР, Расія). У 1955 г. датэрмінова вызвалена, але не рэабілітавана. Пасялілася на радзіме мужа ў Зэльве Гродзенскай вобл., не прыняўшы савецкага падданства. Друкавалася з 1939 г. у эмігранцкіх выданнях. Раннія  вершы гучалі ва унісон з голасам змагароў за волю ў Заходняй Беларусі. У зборніку паэзіі “Ад родных ніў” (Прага, 1942) – пераважала інтымная і пейзажная лірыка, туга па родным краі; у зборніках “Невадам з Нёмана” (1967) і  “На чабары настоена” (1982) – роздум пра духоўную спадчыну народа,  патрыятызм, адчуванне драматызму жыцця, еднасці чалавека з прыродай. Аўтар успамінаў “Споведзь” (1990), паэм “Маёй бабусі” (1989),  “Даўніна” (1990), твораў для дзяцей.  Помнікі Л. Геніюш устаноўлены ў г. Зэльва і ў г. Старыя Дарогі.

 

“Помнік паэтцы-пакутніцы Беларусі Ларысе Геніюш”.

Устаноўлены 10 снежня 2001 года. Медзь, чаканка, бетон.

 Кіраўнік праекта Анатоль Яўхімавіч Белы.

Скульптар Міхась Міхайлавіч Інькоў (1954. ).

Фігура 75х159х77 см: медзь, чаканка.

П’едэстал 172х60х40 см: бетон.

 

 

Уладзімір Іванавіч Слабодчыкаў (1953, Мінск).

Медаль Камітэту Ушанавання “Ларыса Геніюш.

 За руплівасьць на ніве беларускага пісьменства”.

Бронза, ліццё. Дм – 8,5 см.

 

 

Сямён Пятровіч Герус (1925 – 1998, Мінск).  

“Партрэт паэтэсы Ларысы Геніюш”.1993.  

Змешаная тэхніка. 61х46 см.

 

 

Невядомы мастак. 

“Ларыса Геніюш”.

 

 

Леанід Змітравіч Шчамялёў (1923, Мінск).

“Ларыса Геніюш”. 1998.

Папера, аловак. 23х18 сm

Палатно, алей. 100х84 см.