ГІЛЕВІЧ Ніл Сымонавіч

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 69 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

92%CHINA CHINA
4.8%UNITED STATES UNITED STATES
1.4%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
0.5%CANADA CANADA
0.4%BELARUS BELARUS
0.1%GERMANY GERMANY
0.1%AUSTRALIA AUSTRALIA

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
ГІЛЕВІЧ Ніл Сымонавіч

ГІЛЕВІЧ Ніл Сымонавіч

(30.09.1931, в. Слабада Лагойскага р-на Мінскай вобл.), беларускі паэт, літаратуразнавец, фалькларыст, перакладчык, публіцыст, грамадскі дзеяч. Народны паэт Беларусі (1991). Скончыў Мінскае педагагічнае вучылішча (1951), філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага універсітэта (1956), аспірантуру (1959). Выкладчык беларускай літаратуры ў Беларускім дзяржаўным універсітэце (1960). Доктар філалагічных навук (1963), дацэнт (1968), прафесар (1978). Заслужаны дзеяч навук Беларусі (1980). Галоўны рэдактар альманаха “Далягляды” (1975), уваходзіў у склад праўлення Саюза пісьменнікаў БССР (1976), старшыня фонду славянскай пісьменнасці і славянскіх культур (1984), заснавальнік грамадскага аб’яднання Таварыства беларускай мовы імя Францыска Скарыны і яго старшыня  (1984). Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР (1985), старшыня  Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і захоўвання гістарычнай спадчыны (1990). Узнагароджаны ордэнамі, Ганаровымі граматамі. Лаўрэат Літаратурнай прэміі імя Хрыста Боцева, Дзяржаўнай прэміі БССР імя Янкі Купалы (1980). Аўтар зборнікаў лірыкі “Песня ў дарогу” (1957), “Вясна ідзе па зямлі” (1959), “Турбота” (1961), “Бальшак” (1965), “А дзе ж тая крынічанька?”; гумару і сатыры “Да новых венікаў” (1963), “Што грэх, што два” (1970) і інш; твораў для дзяцей (“Зялёны востраў”, 1963; “Дождж-грыбасей”, 1966; “Загадкі”, 1971); аповесці “Перажыўшы вайну”; рамана ў вершах “Родныя дзеці”; прац па даследаванню фальклора: “Паэтыка беларускай народнай лірыкі”, “Паэтыка беларускіх загадак, “Песні сямі вёсак”, ”Песні народных свят і абрадаў”, “Лірычныя песні”, “Лірыка беларускага вяселля” і інш. Шырока вядомы як перакладчык з многіх славянскіх моў і як аўтар зборніка п’ес для дзяцей “Начлег на буслянцы”. Думкі і пачуцці паэта пра мову і фальклор выказаны ў кнізе “Мой белы дзень” (1992), роздумы у вершах і прозе аб роднай мове на працягу 1947 – 1995 гадоў сабраны ў кнізе “Любоў прасветлая” (1996). Многія яго вершы паклалі на музыку кампазітары М.Аладаў, А.Багатыроў, Ул.Буднік, Л.Глебаў, Л.Захлеўны і інш.    

 

У Старадарожскім мастацкім музеі экспануецца твор:

 

Яўген Мікалаевіч Ціхановіч (1911 – 2005. Мінск).

“Партрэт паэта, заснавальніка Таварыства беларускай мовы Гілевіча Ніла Сымонавіча”.

 1993.

Сухая іголка. 22х16 см.