КАРПЕНКА Генадзь Змітравіч

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 60 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

92%CHINA CHINA
4.8%UNITED STATES UNITED STATES
1.4%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
0.5%CANADA CANADA
0.4%BELARUS BELARUS
0.1%GERMANY GERMANY
0.1%AUSTRALIA AUSTRALIA

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
КАРПЕНКА Генадзь Змітравіч

КАРПЕНКА Генадзь Змітравіч

(17.09.1949, Мінск –  06.04.1999.), беларускі вучоны ў галіне тэхналогіі распрацоўкі новых матэрыялаў і пакрыццяў, дзяржаўны дзеяч. Член карэспадэнт Нацыянальнай АН Беларусі (1994), доктар тэхнічных навук (1990), заслужаны дзеяч навук Беларусі (1991). Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут (1972). Супрацоўнік  Інстытута ядзернай энергетыкі АН Беларусі (1972), Беларускага навукова-даследчага інстытута парашковай металургіі (1983). Дырэктар завода парашковай металургіі ў г. Маладзечна (1987 – 1990). Старшыня Маладзечанскага гарвыканкама (1992 – 1994). Намеснік Старшыні Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь (1996). Пад яго кіраўніцтвам распрацавана тэхналогія вырабу вакуумных пакрыццяў з зададзенымі фізіка-механічнымі ўласцівасцямі і створаны шэраг установак для іх атрымання. Дзяржаўная прэмія Беларусі (1986), Прэмія АН Беларусі (1994).


Камітэтам Ушанавання ганараваны медалём Герба “Пагоня” (26.03.1997) і адпаведным дыпломам.  Занесены ў Кнігу гонару “Рупліўцы твае, Беларусь”.

 

У Старадарожскім мастацкім музеі экспануецца твор:

 

Анатоль Змітравіч Крывенка (1942. Мінск). 

“Партрэт палітычнага дзеяча, вучонага , мэра г. Маладзечна Генадзя Дзмітрыевіча Карпенкі”. 2002.

ДВП, алей. 40х30 см.