МІЦКЕВІЧ Адам Бярнард

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 39 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

46%UNITED STATES UNITED STATES
33.5%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
6.2%BELARUS BELARUS
3.6%AUSTRALIA AUSTRALIA
3.5%UNITED KINGDOM UNITED KINGDOM
0.9%CHINA CHINA
0.8%FRANCE FRANCE

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
МІЦКЕВІЧ Адам Бярнард

МІЦКЕВІЧ Адам Бярнард

(14.12.1798, фальварак Завоссе Навагрудскага пав. Літоўскай губ., паводле іншых крыніц г. Навагрудак – 26.11.1885, памёр у Канстанцінопалі, прах пахаваны ў Парыжы, у 1890 перавезены ў Кракаў), класік сусветнай літаратуры, польскамоўны беларускі паэт, грамадскі дзеяч, публіцыст, асветнік. Скончыў Навагрудскую дамініканскую школу (1815) і Віленскі універсітэт (1819). Адзін з арганізатараў тайных таварыстваў моладзі – філаматаў і філарэтаў. У 1924 г. у ссылцы, жыў у Пецярбургу, Маскве, Адэсе. З 1829 г. у эміграцыі. Чытаў курс лекцый па славянскіх літаратурах у навучальных установах Парыжа. На яго творах – цыкл “Балады і рамансы” (1822), паэмы “Пан Тадэвуш” (1834), “Дзяды” (1832), “Конрад Валенрод” і інш. – беларускія паэты (ад Я.Чачота і У.Сыракомлі да нашага часу) развівалі традыцыі народнасці, рэалізма і рамантызма, вучыліся творчаму асваенню матываў і вобразаў беларускага фальклору. “Санеты” (1826), што складаюцца з адэскага і крымскага цыклаў, лічацца шэдэўрамі сусветнай літаратуры.

 

У Старадарожскім мастацкім музеі захоўваюцца творы:

 

Валянцін Іванавіч Варэнца (1938) і Лілія Ахцямаўна Варэнца (1951. Мінск – Аўстралія).

“Адам Міцкевіч у Навагрудку”. 1993.

Каляровая літаграфія.   40х50 см.


 

Сямён Пятровіч Герус (1925 – 1998, Мінск).

“Партрэт паэта Адама Міцкевіча”. 1977.

Літаграфія. 62х46 см.


 

Яўген Мікалаевіч Ціхановіч (1911 – 2005, Мінск).

“Партрэт Адама Міцкевіча”. 1983.

Сухая іголка. 28х18 см.


 

Антон Якаўлеў.

“Адам Міцкевіч”. 1988.

Літаграфія. 57х45 см.


 

Сямён Пятровіч Герус (1925 – 1998, Мінск).

“Адам Міцкевіч каля Навагрудскага замка”.

Літаграфія. 62х46 см.


 

Сямён Пятровіч Герус (1925 – 1998, Мінск).

“Адам Міцкевіч”.

Літаграфія. 62х46 см.


 

Яўген Мікалаевіч Ціхановіч (1911 –2005, Мінск).

“Адам Міцкевіч”.

Экслібрыс. Лінарыт. 22х18 см.


 

Уладзіслаў Аляшкевіч (OW) Вільня.

Медаль “Адам Міцкевіч” 1858,

Бронза, ліццё. Дм –14 см.


 

Станіслаў Міронавіч Ларчанка (1938 – 2003, Мінск).

Плакетка “Адам Міцкевіч”. 1984.

Кераміка, вашчэнне. 15х20 см.


 

Генадзь Станіслававіч Лойка (1962, Мінск).

Медальён “Адам Міцкевіч. 1738 – 1855”.

Кераміка, вашчэнне. 8,5х6,5 см.


 

Валерый Язэпавіч Янушкевіч (1962, Мінск).

Плакетка “Адам Міцкевіч”. 1982.

Бронза, ліццё. 12х17 см.