ПАЗЬНЯК Зянон Станіслававіч

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 466 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.6%UNITED STATES UNITED STATES
25.8%CHINA CHINA
5.5%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
4.9%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
4%NEW ZEALAND NEW ZEALAND
2.8%CANADA CANADA
2.6%GERMANY GERMANY

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
ПАЗЬНЯК Зянон Станіслававіч

ПАЗЬНЯК Зянон Станіслававіч

(24.04.1944,  в. Суботнікі Іўеўскага р-на Гродзенскай вобл.), беларускі грамадска-палітычны дзеяч, мастацтвазнавец, археолаг. Кандыдат мастацтвазнаўства (1981). Скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут (1967), аспірантуру пры Інстытуце этнаграфіі, мастацтвазнаўства і фальклору АН Беларусі (1972). Абараніў у Ленінградзе дысертацыю па гісторыі беларускага тэатра (1981). Навуковы супрацоўнік Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору (1972), старшы навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі АН Беларусі (1976 – 1996). Даследаваў архітэктуру і археалогію гарадоў Беларусі, беларускую мастацкую культуру, займаўся пытаннямі аховы і аднаўлення культурна-гістарычнай спадчыны Мінска ва ўрочышчы Курапаты, Мядзелі і інш. Адзін з актыўных заснавальнікаў (1988) і Старшыня сойма Беларускага народнага фронту “Адраджэнне” (1990) і партыі БНФ (1993), Таварыства памяці ахвяр сталінізму “Мартыралёг Беларусі” (1998). Дэпутат Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 12-га склікання (1990 – 1995), кіраўнік дэпутацкай апазіцыі БНФ у Вярхоўным Савеце РБ. З сакавіка 1996 г. у эміграцыі (Польшча, ЗША). Захаваў беларускае грамадзянства. Лідэр Кансерватыўна-Хрысціянскай партыі БНФ (1999). Вядзе актыўную палітычную дзейнасць, скіраваную на дасягненне незалежнасці Беларусі. Паслядоўны прыхільнік ідэі беларускага нацыянальнага Адраджэння, сфармуляванай у пачатку ХХ ст. дзеячамі беларускага нацыянальна-вызваленчага руху. Вынікі яго даследаванняў былі выкарыстаны пры абгрунтаванні неабходнасці захавання гістарычнай спадчыны і  і помнікаў архітэктуры старога Мінска  (Траецкага прадмесця Верхняга горада, Ракаўскага прадмесця) і гісторыі масавага знішчэння у другой палове 40-х гадоў ХХ ст. супрацоўнікамі НКУС  людзей у Курапатах. Найбольш важныя вынікі працы дэпутацкай апазіцыі пад яго кіраўніцтвам: аб’ектыўная ацэнка маштабаў Чарнобыльскай катастрофы (1989 – 1990), вяртанне незалежнасці Беларусі (1991), нацыянальнага беларускага бел-чырвона-белага сцяга, герба “Пагоня” і сувернітэту краіны, распрацоўка сацыяльна-эканамічнага заканадаўства, стварыўшага аснову незалежнасці краіны, вяртанне беларусаў з “гарачых кропак” на Радзіму. Наданне беларускай мове статуса дзяржаўнай. У эміграцыі З.Пазьняк актыўна займаецца палітыкай. З 1996 г. на грамадскіх пачатках рэдагуе і выдае сумесна з Галінай Пазьняк бюлетэнь “Беларускія Ведамасці” (выдадзена звыш 60-ці нумароў). Напісаў сотні навуковых, палітычных і культуралагічных артыкулаў, выдаў каля дзесятка кніг і брашур. Сярод кніг, выдадзеных у ХХІ ст.: Зянон ”Глёрыя Патрыя” (2000), “Новае стагоддзе” (2002), “Гутаркі з Антонам Шукелойцем” (2003), “Беларуска-Расійская Вайна” (2005), Зянон “Вялікае Княства”, паэма ў 3-х частках (2005) і інш.  Камітэтам Ушанавання ўзнагароджаны ордэнам “Гонар Айчыны” (25.03.1997) і адпаведным дыпломам. Занесены ў Кнігу гонару “Рупліўцы твае, Беларусь”.

 

У  Старадарожскім мастацкім музеі экспануецца твор:

 

Анатоль Змітравіч Крывенка (1942.Мінск).

“Партрэт Зянона Пазьняка”. 2003.

ДВП, алей. 40х30 см.