СКОРАБАГАТАЎ Віктар Іванавіч

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 487 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.6%UNITED STATES UNITED STATES
25.8%CHINA CHINA
5.5%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
4.9%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
4%NEW ZEALAND NEW ZEALAND
2.8%CANADA CANADA
2.6%GERMANY GERMANY

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
СКОРАБАГАТАЎ Віктар Іванавіч

СКОРАБАГАТАЎ Віктар Іванавіч

(15.11.1955. Мінск), беларускі спявак (лірычны барытон), педагог, музычны дзеяч. Скончыў Беларускую дзяржаўную кансерваторыю (1977). Саліст Нацыянальнага тэатра оперы Беларусі, адначасова выкладае ў Беларускай акадэміі музыкі (1977). Стажыраваўся ў тэатры “Ла Скала” (Мілан, 1980 – 1981). Мастацкі кіраўнік створанай ім “Беларускай капэлы” (1982). Валодае лёгкім рухомым голасам яркага тэмбру. Адзін з буйнейшых камерных выканаўцаў, рэпертуар якога складаюць больш за 600 твораў айчыннай і сусветнай класікі розных гістарычных і эстэтычных кірункаў. Сярод партый нацыянальнага рэпертуару:  Беларэцкі (“Дзікае паляванне караля Стаха” У.Солтана), Мефістофель (“Фауст” А.Радзівіла; опера адноўлена ў пастаноўцы В.Скорабагатава у 1999), Бусыга (“У пушчах Палесся” А.Багатырова). Іншыя ролі: Ніклаўс (“Казкі Гофмана” Ж.Афенбаха), Жэрмон (“Травіата” Дж. Вэрдзі), Валянцін (“Фауст” Ш.Гуно), Малетэста (“Дон Паскуале” Г.Данцеці), Фігара, граф Альмавіва, Папатэна (“Вяселле Фігара”, “Чароўная флейта”, В.А.Моцарта), Фігара (“Севільскі цырульнік” Дж.Россіні), Ялецкі, Анегін, Роберт (“Пікавая дама”, “Яўгеній Анегін”, “Іаланта” П.Чайкоўскага), Маэстра (“Маэстра капэла” Д.Чымароза). Ажыццявіў першы ў беларускім выканальніцкім мастацтве  праект за 10 канцэртных праграм “Анталогія беларускай вакальнай музыкі ХVІ – ХХ стст.” (1988 – 1994). Даследуе старажытную беларускую музыку, творчасць малавядомых беларускіх кампазітараў, у тым ліку Я.Тарасевіча. Аўтар кніг па гісторыі беларускага музычнага мастацтва. Галоўны рэдактар серый нотных выданняў: “Музыка старажытных сядзібаў” і “Беларускі гістарычны нотазбор” (1995). Мастацкі кіраўнік штогодняга фестывалю “Адраджэнне беларускай капэлы” (1991). Лаўрэат Рэспубліканскага конкурсу вакалістаў (Мінск), Міжрэспубліканскага конкурсу вакалістаў (Талін), Усесаюзнага конкурсу маладых выканаўцаў савецкай песні (Рыга, усе ў 1976), Усесаюзнага конкурсу імя М.Глінкі (1979, Талін), дыпламант Міжнароднага конкурсу вакалістаў (1980, Парыж). Дзяржаўная прэмія Беларусі (1990). Камітэтам Ушанавання ганараваны медалём Герба “Пагоня” (25.03.1997), медалём Міхася Забэйды-Суміцкага “Салаўю беларускага Адраджэння” (25.03.2002) і адпаведнымі дыпломамі. Занесены ў Кнігу гонару “Рупліўцы твае, Беларусь”.

 

У Старадарожскім мастацкім музеі экспануецца твор:

 

Мікола Апанасавіч Апіёк (1935. Мінск).

“Народны артыст Беларусі Віктар Скорабагатаў у ролі Анегіна з оперы “Яўгеній Анегін”.

Кардон, алей. 50х35 см.