СКРЫПНІЧЭНКА Георг Сяргеевіч

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 98 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

92%CHINA CHINA
4.8%UNITED STATES UNITED STATES
1.4%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
0.5%CANADA CANADA
0.4%BELARUS BELARUS
0.1%GERMANY GERMANY
0.1%AUSTRALIA AUSTRALIA

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
СКРЫПНІЧЭНКА Георг Сяргеевіч

СКРЫПНІЧЭНКА Георг Сяргеевіч

(12.11.1940. г. Нікалаеў, Украіна), беларускі мастак. Скончыў Мінскае мастацкае вучылішча (1966). У 1970 – 1974 гг. Супрацоўнік Усесаюзным навукова-даследчым інстытуце тэхнічнай эстэтыкі (1970 – 1974). Творам уласціва сюррэалістычная скіраванасць. Метафарычнасцю мастацкай мовы, стылезатарскай разнастайнасцю, кампазіцыйнасцю, завершанасцю, колеравай насычанасцю вылучаюцца трыпціхі: “Мірная зямля”, “Вобразы мілыя роднага краю” (абодва 1981), карціны “Адчуванне Радзімы” (1969), “Жакей” (1982), “Алегорыя свету” (1984), “Прысвячэнне М.Селяшчуку” (1986), “Экалагічная раўнавага” (1989), “Скарына на Радзіме”, “Як справы ў Чарнобылі?” (1990), “Страчаныя мары” (1991), “Смутак” (1990 – 1995), “Апошнія гульні” (1995), “Памяркоўны”, “Час майго жыцця” (абедзве 1996), “Забруджаная зямля” (1997), “Да 200-годдзя А.Міцкевіча” (1998), “Суіснаванне” (1980 – 2000), “Ланцуг жорсткасці” (2000), “Гальшаны”, “Радзіма Ф.Рушчыца – Вішнева, Багданава” (абедзве 2001), серыя “Мастакі Айчыне” (1994 – 1997). Аўтар графічных твораў “Выдатныя дзеячы беларускай культуры” (1979), “Меркі марфозы” (паводле твораў В.Дуніна-Марцінкевіча. 1983).

 

У Старадарожскім мастацкім музеі экспануецца твор:

 

Георг Сяргеевіч Скрыпнічэнка (1940. Мінск). 

“Аўтапартрэт. Час нацыянальнай свядомасці”. 1991.

Палатно, алей. 60х45 см.