ТКАЧОЎ Міхаіл Аляксандравіч

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 102 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

92%CHINA CHINA
4.8%UNITED STATES UNITED STATES
1.4%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
0.5%CANADA CANADA
0.4%BELARUS BELARUS
0.1%GERMANY GERMANY
0.1%AUSTRALIA AUSTRALIA

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
ТКАЧОЎ Міхаіл Аляксандравіч

ТКАЧОЎ Міхаіл Аляксандравіч

(10.03 1942. г. Мсціслаў Магілёўскай вобл. – 31.10.1992), беларускі археолаг, гісторык-медыявіст, грамадска-палітычны дзеяч. Доктар гістарычных навук (1987), прафесар (1989). Скончыў Беларускі дзяржаўны універсітэт (1964). Супрацоўнік Інстытута гісторыі АН Беларусі (1968), Гродзенскага універсітэта (1978, загадчык кафедры  1983 – 1985). Заснавальнік і кіраўнік гісторыка-культурнага клуба “Паходня” у Гродне. Загадчык рэдакцыі “Беларуская энцыклапедыя” (1989). Вывучаў ваенную гісторыю Беларусі, абарончае дойлідства, матэрыяльную культуру і архітэктуру гарадоў Беларусі Х – ХVІІІ стст.  Адзін з аўтараў кніг “Нарысы па археалогіі Беларусі” (1972), “Асвета і педагагічная думка ў Беларусі” (1985), “Гісторыя беларускага мастацтва” (Т.1 – 2, 1987 – 1988), “Беларуская кафля” (1989), “Старажытны Мсціслаў” (з А.Трусавым), “Вялікае мастацтва артылерыі” (з А.Бельскім, абедзве ў 1992). Намеснік старшыні сойму Беларускага народнага фронту “Адраджэнне” (1998). Заснавальнік і старшыня Цэнтральнай рады Беларускай сацыял-дэмакратычнай грамады (1991 – 1992).


Аўтар кніг  “Вежы валынскага тыпу і іх распаўсюджванне на Беларусі” // Беларускія старажытнасці” (1972). “Замкі Беларусі (ХІІІ – ХVІІ стст.)” (1977), “Абарончыя збудаванні заходніх зямель Беларусі ХІІІ – ХVІІІ стст.” (1978), “Замки Белоруссии” (1987),  “Замкі і людзі” (1991), “Паходня” (1994).

 

У Старадарожскім мастацкім музеі экспануецца твор:
 

Анатоль Змітравіч Крывенка (1942.Мінск). 

“Партрэт доктара гістарычных навук, старшыні суполкі “Паходня”,

 заснавальніка партыі Беларускай сацыялістычнай грамады Міхася Ткачова”. 2002.

ДВП, алей. 40х30см.