ШАМЯКІН Іван Пятровіч

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 472 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.6%UNITED STATES UNITED STATES
25.8%CHINA CHINA
5.5%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
4.9%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
4%NEW ZEALAND NEW ZEALAND
2.8%CANADA CANADA
2.6%GERMANY GERMANY

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
ШАМЯКІН Іван Пятровіч

ШАМЯКІН Іван Пятровіч

(30.11.1921. в. Карма Добрушскага р-на Гомельскай вобл. –13.10.2004), беларускі пісьменнік, грамадскі дзеяч. Народны пісьменнік Беларусі (1972), акадэмік Нацыянальнай АН Беларусі (1994), Герой Сацыялістычнай Працы (1981). Пасля учыўся ў Гомельскім тэхнікуме будаўнічых матэрыялаў. У тыя ж гады пачаў пісаць вершы і апавяданні, адно з якіх атрымала станоўчую рэцэнзію Міхася Лынькова, што  вызначыла лёс маладога І.П.Шамякіна і адкрыла дарогу ў літаратуру.  У 1940 г. прызваны ў Чырвоную Армію. Друкаваўся ў армейскай газеце “Часовой Севера”. Вайну закончыў у афіцэрскім званні. Настаўнічаў і вучыўся на завочным аддзяленні Гомельскага педагагічнага інстытута імя В.П.Чкалава (1945 – 1948). Паступіў вучыцца ў Рэспубліканскую партыйную школу і прыехаў у Мінск (1948).  Галоўны рэдактар альманаха “Советская Отчизна” (1952 – 1953).  Член  праўлення Саюза пісьменнікаў Беларусі  (1954).  Галоўны рэдактар Беларускай Савецкай Энцыклапедыі (1980). Быў членам ЦК КПБ, дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР, старшынём Беларускага камітэта абароны міра, шматразова ўзнагароджаны ордэнамі, медалямі, граматамі.  Аўтар раманаў “Глыбокая плынь” (1947 – 1948, Дзяржаўная прэмія СССР 1951), “У добры час” (1953), “Крыніцы” (1956, Літаратурная прэмія імя Якуба Коласа 1959), “Трывожнае шчасце” (1957 – 1965),  “Сэрца на далоні” (1963, разам з “Трывожным шчасцем” Дзяржаўная прэмія БССР імя Якуба Коласа 1968),  “Снежныя зімы” (1968), “Атланты і карыядыты” (1974), “Вазьму твой боль” (1978), “Злая зорка” ( 1997, аб тым, што Чарнобыльская катастрофа і вайна ў Афганістане – гэта трагедыя народа); драматургічных твораў  “Не верце цішыні”, “Экзамен на восень” (1974), “І змоўклі птушкі” (1977); аповесцяў і апавяданняў: “Першы генерал” (1970), “Шлюбная ноч” (1975), “Гандлярка і паэт” (1976), “Эшалон у Германію” (1971, пастаўлены кінафільм “Хлеб пахне порахам” 1974)  і інш. Па яго творах пастаўлены інсцэніроўкі на радыё і тэлебачанні, зняты кінафільмы.

 

У Старадарожскім мастацкім музеі экспануецца твор:

 

Таццяна Маісееўна Ханіна. 

“Партрэт Народнага пісьменніка Беларусі Івана Шамякіна”. 1985.

Акварэль. 48,5х34,5 см.