АНТАНЮК Іван Ігнатавіч

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 94 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

84.1%UNITED STATES UNITED STATES
7.6%BELARUS BELARUS
1.8%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
1.4%GERMANY GERMANY
1.2%KUWAIT KUWAIT
0.5%LITHUANIA LITHUANIA
0.4%POLAND POLAND

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
АНТАНЮК Іван Ігнатавіч

АНТАНЮК Іван Ігнатавіч

(03.01.1930, в. Чэрні Брэсцкага р-на Брэсцкай вобл), маёр у адстаўцы, артыст. Сябар клуба “Спадчына” (1988). З сям’і  селяніна-хутараніна.

 

Скончыў Тамбоўскае авіяцыйнае радыётэхнічнае вучылішча (1953). Інструктар практычнага навучання гэтага вучылішча, служба ў  войсках супрацьпаветранай абароны (1953 – 1977). Дэмабілізаваны ў 1977 г. у званні маёра. Узнагароджаны памятнымі медалямі.  Пасля дэмабілізацыі  прыехаў на жыхарства ў Мінск і працаваў на заводзе вылічальнай тэхнікі. Аначасова закончыў акцёрскую студыю і атрымаў званне “Артыст народнага тэатра”. Працуе ў Народным тэатры “На Доўгім Бродзе” (на базе Палаца культуры трактарнага завода). Сыграў больш за 30 роляў. Лаўрэат саюзных, абласных, рэспубліканскіх конкурсаў народных тэатраў.

 

Актыўны ўдзельнік беларускага нацыянальнага Адраджэння: сябар Беларускага народнага фронту, сябар Таварыства беларускай школы і Таварыства Беларускай мовы імя Ф.Скарыны. Сакратар Кастрычніцкай суполкі ТБМ г. Мінска.  Змагар за духоўнае адраджэнне нашага народа  Паставіў задачу разам з іншымі адраджэнцамі вярнуць беларускаму народу гвалтоўна адабраную ў яго царскім урадам  грэка-каталіцкую (уніяцкую ) царкву. Старшыня царкоўнай рады парафіі Маці Божай Нястомнай Дапамогі з першых дзён яе існавання. За ўнёсак у духоўнае адраджэнне мае ўзнагароды ад царкоўных уладаў і каштоўны падарунак ад імя Папы Паўла Яна  ІІ.

 

За актыўны ўдзел у справе нацыянальнага Адраджэння  Камітэтам Ушанавання ўзнагароджаны медалём Герба “Пагоня” (25.03.1998) і адпаведным дыпломам. Занесены ў Кнігу гонару “Рупліўцы твае, Беларусь”.

 

У Старадарожскім мастацкім музеі экспануецца:

Анатоль Змітравіч Крывенка (1942, Мінск).

“Партрэт сябра клуба “Спадчына”, артыста Івана Ігнатавіча Антанюка”. 1995.

ДВП, алей. 40х30 см.


 

Анатоль Змітравіч Крывенка (1942, Мінск).

Групавы партрэт “Васіль Быкаў сярод сяброў клуба “Спадчына”.  2006.

ДВП, алей. 80х60 см.