БАРАДУЛІН Рыгор Іванавіч

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 132 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

84.7%UNITED STATES UNITED STATES
7.2%BELARUS BELARUS
1.7%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
1.4%GERMANY GERMANY
1.1%KUWAIT KUWAIT
0.4%LITHUANIA LITHUANIA
0.4%POLAND POLAND

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
БАРАДУЛІН Рыгор Іванавіч

БАРАДУЛІН Рыгор Іванавіч

(24.02.1935 г. в. Гарадок Ушацкага р-на Віцебскай вобл.), Народны паэт Беларусі. Ганаровы сябар клуба “Спадчына”.

 

Скончыў філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага універсітэта (1959).  Друкавацца пачаў ў 1954 г. Працаваў у перыядычным друку (1959 – 1969), у выдавецтве “Беларусь” (1969 – 1972), з 1972 г. рэдактар, загадчык рэдакцыі ў выдавецтве “Мастацкая літаратура”. Член Саюза беларускіх пісьменнікаў (1958). У 1984 г. у складзе дэлегацыі БССР прымаў удзел у рабоце ХХХІХ сесіі Генеральнай Асамблеі ААН. З 1989 г.  – прэзідэнт Беларускага ПЭН-цэнтра. Узнагароджаны ордэнамі “Дружбы народаў”, “Знак пашаны”, медалём Ф.Скарыны. Аўтар зборнікаў: “Маладзік над стэпам” (1959), “Нагбом” (1963), “Неруш” (1969), “Вяртанне ў першы снег” (1972), “Дойны конь” (1965), “Станцыя кальцавання” (1971),“Няўрокам кажучы” (1971); твораў для дзяцей: “Красавік” (1965), “Ай! Не буду! Не хачу” (1971). Пераклаў творы Я.Райніса, А.Вазнясенскага,  Дж. Байрона, А.Міцкевіча, С.Ясеніна, П.Неруды, Э. Межлайцеса, І.Драча. За паэму “Балада Брэсцкай крэпасці” атрымаў прэмію Ленінскага камсамола Беларусі (1976), за кнігу перакладаў лірыкі Ф. Гарсія Лоркі “Блакітны звон Грэнады” – прэмію БССР імя Янкі Купалы (1975).

 

Р.І.Барадулін уваходзіць у склад Камітэта Ушанавання клуба “Спадчына” (1997). За грамадскую і асветніцкую дзейнасць на карысць Бацькаўшчыны і нацыянальнага Адраджэння Камітэтам Ушанавання ганараваны ордэнам “Гонар Айчыны” (25.03.1997), імянным Срэбным пярсцёнкам з выявай Герба “Пагоня” і дэвізам “Жыве Беларусь” (21.06.1996), партрэтам Ларысы Геніюш (04.08.1998) і адпаведнымі дыпломамі. Занесены ў Кнігу гонару “Рупліўцы твае, Беларусь”.

 

У Старадарожскім мастацкім музеі  экспануюцца кнігі і прысвечаныя яму творы:

Яўген Мікалаевіч Ціхановіч (1911 – 2005, Мінск).

“Партрэт Ганаровага сябра клуба “Спадчына”, народнага пісьменніка Беларусі Рыгора Іванавіча Барадуліна”. 1995.

Сухая іголка. 22х15 см.

 

Анатоль Змітравіч Крывенка (1942, Мінск).

“Васіль Быкаў і Рыгор Барадулін”. 2001.

ДВП, алей. 48х53