“ПАГОНЯ”

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 47 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

39.2%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
32.6%UNITED STATES UNITED STATES
10%SWITZERLAND SWITZERLAND
4.1%BELARUS BELARUS
4%AUSTRALIA AUSTRALIA
3.3%UNITED KINGDOM UNITED KINGDOM
1.7%GERMANY GERMANY

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
“ПАГОНЯ”

“ПАГОНЯ”

– герб, выява конніка з занесеным над галавой мячом. Існаванне сімвала “Пагоня” на Беларусі пацвяржаецца беларуска-літоўскімі летапісамі з ХІІІ ст. Коннік ёсць на пячатцы полацкага князя Глеба (Нарымонта) на дамове 1330 г. з Рыгай. З 1370-х годоў “Пагоня” прысутнічае на пячатках уладароў ВКЛ. Статут ВКЛ 1566 года юрыдычна замацаваў выкарыстанне герба “Пагоня” за этнаграфічнымі беларускімі землямі. Гербоўнікі XVI – XVIII стагоддзяў вылучалі 5 разнавіднасцяў герба “Пагоня”. У класічным варыянце – гэта ў чырвоным полі ўзброены рыцар на белым кані. Правай рукой ён трымае ўзняты над галавой меч, на левым плячы шчыт з падвойным залатым крыжам. Конь пакрыты трохканцовай гунькай. Афарбоўка збруі і шчыта рыцара на найбольш старажытных малюнках блакітная.


З 19 верасня 1991 г. да 7 чэрвеня 1995 г. “Пагоня” была дзяржаўным гербам Рэспублікі Беларусь.

 

Праект Анатоля Яфімавіча Белага.

“Пагоня. Дзяржаўны герб ВКЛ”. 1980.

31х29,5 см

 

 

Фёдар Сяргеевіч Ладуцька (1943, Мінск).

“Герб ВКЛ “Пагоня”. 1975.

Медзь, чаканка, дошка. 39х25 см.