БЕЛЫ Анатоль Яўхімавіч

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 45 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

83.6%UNITED STATES UNITED STATES
7.4%BELARUS BELARUS
2.1%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
1.6%GERMANY GERMANY
0.9%KUWAIT KUWAIT
0.5%POLAND POLAND
0.5%AUSTRALIA AUSTRALIA

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
БЕЛЫ Анатоль Яўхімавіч

БЕЛЫ Анатоль Яўхімавіч

(10.12.1939, г. Старыя Дарогі Мінскай вобл.), беларускі грамадска-культурны дзеяч, вучоны, калекцыянер. Скончыў Беларускі дзяржаўны універсітэт (1967). З 1995 г. выкладаў у БДУ. Старшыня грамадска-асветніцкага клуба “Спадчына” (1984). Член Саюза мастакоў Беларусі (1995). Член Саюза беларускіх пісьменнікаў (1999). Прафесар, дыпламант Міжнароднага Кембрыджскага цэнтра (Англія, 1999). Член Акадэміі Еўразіі (Мінск, 2005). Сабраў вялікую калекцыю твораў жывапісу, графікі, медальернага і дэкаратыўнага мастацтва (каля 3000 адзінак). Арганізатар тэматычных выставак: “Кастусь Каліноўскі і студзеньскае паўстанне 1863 года ў Беларусі” (Мінск, 1986, 1990, 1991; Магілёў, 1988, 1991), “Францыск Скарына” (Мінск, Яраслаўль, ЗША, 1985, 1986, 1990, 1991), “Максім Багдановіч” (Мінск, 1996), “Дзеячы беларускага замежжа” (Мінск, 1994, 1996), “Уладары старажытнай Беларусі” (Мінск, 1996), “Любіць Радзіму – шанаваць родную мову” (Мінск, 1990, 1991, 1994, 1996), “Гісторыя Беларусі ў мастацкіх вобразах і партрэтах” (Мінск, ЗША, 1990, 1991, 1996), “Медальернае мастацтва Беларусі” (Мінск, 1984). Выдаў альманахі “Спадчына “Спадчыны” (1994), “Скрыжалі “Спадчыны” (1996, 1998, 2006, 2007),  “Прымалі закон аб мовах” (1995, сумесна з Л.Лычом), плакаты- календары “Радавод полацкіх і вялікіх беларускіх (літоўскіх) князёў” (1995), “Старажытная Беларусь часоў Вітаўта Вялікага” (1996), “Яго чакала Беларусь чатыры стагоддзі” – зборнік дакументаў і матэрыялаў да 85-годдзя з дня нараджэння М.І.Ермаловіча (2007), 5 каталогаў, даведачную літаратуру, звыш 150 артыкулаў пра беларускае мастацтва і яго гісторыю. Тэмы навуковай дзейнасці: “Францыск Скарына – мастак эпохі Адраджэння” і “Вобраз Кастуся Каліноўскага ў выяўленчым мастацтве”. На аснове сваёй калекцыі ў 1990 г. заснаваў, а ў лістападзе 1999 г. адкрыў на сваёй сядзібе ў г. Старыя Дарогі прыватны музей выяўленчага мастацтва. Музей мае 4 будынкі, 8 залаў, плошча экспазіцыі каля 500 кв. м., на якой экспануецца каля 1700 твораў жывапісу, графікі, скульптуры, медальернага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Беларусі. У экспазіцыі прадстаўлены партрэты князёў, палкаводцаў, гетманаў, палітычных, дзяржаўных, рэлігійных, культурна-асветніцкіх дзеячоў Беларусі і яе дыяспары, батальныя карціны, краявіды, помнікі дойлідства, гарады і замкі Беларусі, бюсты і медалі, зробленыя ў гонар выбітных дзеячоў Бацькаўшчыны. А.Белы – ініцыятар і арганізатар устаноўкі помнікаў: М.Багдановіча ў Яраслаўлі (1994, аўтар С.Вакар); А.Я.Багдановіча ў г.п. Халопенічы (1998, аўтар У.Лятун); у дворыку Беларускага дзяржаўнага універсітэта  Францыска Скарыны (1988, аўтар С.Адашкевіч), М.Гусоўскага (1998, аўтар У.Панцялееў), К.Тураўскага (1996, аўтар А.Прохараў), Еўфрасінні Полацкай (1999, аўтар І.Голубеў), “Дыспут: В.Цяпінскі і С.Будны” (2000, аўтар І.Голубеў); у мінскай епархіі  К.Тураўскага (1995, аўтар Ю.Платонаў); у Полацку Еўфрасінні Полацкай (2000, аўтар І.Голубеў); у г. Зельва Л.Геніюш (2002, аўтар М.Інькоў); на сядзібе  музея ў Старых Дарогах Л.Геніюш (2001, аўтар М.Інькоў), А.Бярозку (2001, аўтар У.Лятун), М.Багдановічу (2001, аўтар С.Вакар), А.Я.Багдановічу (2001, аўтар М.Несцярэўскі);  М.Ермаловічу ў гарадах Старыя Дарогі і Маладзечна (2002, аўтар У.Мелехаў). Удзельнік Устаноўчых з’ездаў БНФ, ТБМ. Сумесна з сябрамі клуба “Спадчына” у 1985 г. выступіў ініцыятарам звароту ў ЦК КПБ, Саўмін БССР і ВС БССР аб ушанаванні 125-х угодкаў студзеньскага паўстання 1863 г. пад кіраўніцтвам Кастуся Каліноўскага. Адзін з прадстаўнікоў творчай інтэлігенцыі, якія падпісалі ліст ў ЦК КПСС аб стане беларускай мовы і культуры ў Беларусі. Адзін з ініцыятараў пераносу магілы М.Багдановіча ў Мінск.. Адзін з актыўных заснавальнікаў таварыства “Бацькаўшчына”. Адзін з заснавальнікаў і Ганаровы сябар рэдкалегіі беларуска-амерыканскага часопіса “Полацак”. Перадаў: Гомельскаму дзяржаўнаму універсітэту імя Францыска Скарыны для музея імя Францыска Скарыны 189 твораў мастацтва (1989); Беларускаму дзяржаўнаму універсітэту – 103 творы графікі (1983);  г. Старыя Дарогі – 104 графічных творы, 17 медалёў, помнік Францыска Скарыны (аўтар С.Адашкевіч).

 

Узначальвае Камітэт Ушанавання (заснаваны ў 1996), на рахунку якога ганаравана ордэнамі, Кубкамі “Спадчыны”, медалямі звыш 150 дзеячоў навукі і культуры Беларусі.

 

За сваю дзейнасць на ніве нацыянальнага Адраджэння і захавання нацыянальнай спадчыны Камітэтам ушанавання ганараваны ордэнам “Гонар Айчыны” (25.03.1997); ордэнам Кірылы Тураўскага, двумя граматамі Мітапаліта Мінскага і Слуцкага; медалём імя Яна Масарыка Міністэрства замежных спраў Чэшскай Рэспублікі як падзяку за карыснае супрацоўніцтва ў паглыбленні беларуска-чэшскіх стасункаў (14.11.2007). За ўдзел у мітынгах быў неаднаразова арыштаваны. За свае палітычныя перакананні і дзеянні тройчы быў зволены з працы выкладчыка БДУ.

 

У Старадарожскім мастацкім музеі экспануюцца прысвечаныя А.Я.Беламу мастацкія творы:

Аляксей Антонавіч Марачкін (1940, Мінск).

“Партрэт Анатоля Белага ў  нацыянальным строі”. 2003.

Палатно, алей. 85х72 см.


 

Яўген Мікалаевіч Ціхановіч (1911 – 2005, Мінск).

“Партрэт старшыні клуба “Спадчына” Анатоля Белага”. 1993.

Сухая іголка. 22х15 см.

 

Анатоль Змітравіч Крывенка (1942, Мінск).

“Анатоль Белы. З думай пра Кастуся Каліноўсага”. 1989.

Палатно, алей. 81х61 см.


 

Аляксей Радзівонавіч Пятрухна (1939 – 1984, Мінск).

“Анатоль Белы. З думай пра спадчыну”. 1983 – 1984.

Палатно, алей. 90х60 см.


 

Алесь Іванавіч Цыркуноў (1948, Мінск),

“Князь Адраджэння Анатоль Белы”. 1996 – 1999.

Палатно, алей. 77х45 см.


 

Анатоль Змітравіч Крывенка (1942, Мінск).

Групавы партрэт “Васіль Быкаў сярод сяброў клуба “Спадчына”. 2006.

ДВП, алей. 80х60 см.


 

Заір Ісакавіч Азгур (1908 – 1995, Мінск), Уладзімір Іванавіч Жбанаў (1954, Мінск).

“Бюст Белага Анатоля Яўхімавіча”. 1982.

Бронза, ліццё, граніт. 47х20х20 см.


 

Валянцін Рыгоравіч Прыешкін (1951, Мінск).

Медаль “Фонд Анатоля Белага”. 1999.

Сілумін, ліццё. Дм – 12,5 см. Устаноўлены на помніку “Змагарам за родную мову”


 

НМБ Леанід Змітравіч Шчамялёў (1923, Мінск).

“Анатоль Белы. З думай пра Бацькаўшчыну”. 2007.

Палатно, алей. 90х60 см.

 

Уладзімір Міхайлавіч Лятун (1935 – 2000, Мінск).

Бюст Анатоля Белага. 1991.

Бронза, ліццё, граніт. 56х32х31 см.

 

 

Уладзімір Іванавіч Жданаў (1954, Мінск).

Плакетка “Анатоль Белы”. 1984. Сілумін, ліццё. 16,5х11,5 см.
Рэверс плакеты “Герб “Пагоня”. 1984. Кераміка. 16,5х11.5 см.