ГРЫЦКЕВІЧ Анатоль Пятровіч

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 81 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

84.1%UNITED STATES UNITED STATES
7.6%BELARUS BELARUS
1.8%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
1.4%GERMANY GERMANY
1.2%KUWAIT KUWAIT
0.5%LITHUANIA LITHUANIA
0.4%POLAND POLAND

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
ГРЫЦКЕВІЧ Анатоль Пятровіч

ГРЫЦКЕВІЧ Анатоль Пятровіч

(31.01.1929, Мінск), беларускі гісторык, доктар гістарычных навук (1986), прафесар (1987). Ганаровы сябар клуба “Спадчына” (1984), заступнік старшыні Камітэта Ушанавання. Скончыў Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1950), Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут замежных моў (1955), гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага універсітэта (1958). Працаваў ва ўрачэбна-санітарных службах Беларускай чыгункі (1950 – 1959). Малодшы, старшы навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі АН БССР (1959 – 1975 ). У Беларускім універсітэце культуры і мастацтваў загадчык кафедры гісторыі і музеязнаўства з 1975 г., прафесар гэтай кафедры з 2006 г. Распрацаваў навуковую нацыянальную канцэпцыю гісторыі Беларусі яшчэ ў 70-х гадах ХХ ст. Адзін з вядучых вучоных-гісторыкаў Беларусі, які прадстаўляў беларускую навуку на канферэнцыях у Рыме, Парыжы, Лондане, Будапешце, Варшаве, Вільні і Санкт-Пецярбургу. Аўтар манаграфій і больш за 1300 навуковых артыкулаў, звыш 100 артыкулаў прысвечаных генеалогіі беларускіх магнацкіх і шляхецкіх родаў, біяграфій дзеячоў. У  навукова-грамадсуіх зборніках, газетах рэгулярна публікуе навукова-папулярныя артыкулы і нарысы гістарычнага накірунку. З 1996 г. член-карэспадэнт, з 1999 г. – акадэмік  Міжнароднай Акадэміі навук Еўразіі (Масква). У 1998 г. Міжнародным Кембрыджскім біяграфічным цэнтрам прызнаны “Чалавекам года”. Правадзейны сябра Маскоўскага гісторыка-радаводнага таварыства з 1990 г., з 1991 г. сябра Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў (з 2004 г. – ганаровы сябар). Старшыня Згуртавання беларускай шляхты (1992). Ганаровы сябар Таварыства беларускай культуры ў Літве (1995). Сябар аргкамітэта Беларускага Народнага Фронту і пасля – соймаў партыі БНФ. Ганаровы сябар ЗБС “Бацькаўшчына”. Сябар грамадскага аб’яднання  БНФ “Адраджэнне”. Адзін з заснавальнікаў ГА “Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны” і сябар Рады ТБМ. Сустаршыня Усебеларускага з’езда за незалежнасць (20.07.2000). Падпісаў Акт аб незалежнасці Беларусі, прыняты з’ездам. Сябар Рыжскага камітэта культуры краін Цэнтральнай і Усходняй Еўропы (у Мінску). 

 

Выступае з лекцыямі і дакладамі, прымае актыўны ўдзел у сустрэчах і канферэнцыях, урачыстых сходах і адкрыцці помнікаў, друкуе артыкулы пра сяброў клуба “Спадчына”. За нястомную працу на шляху Адраджэння і захавання сапраўднай гісторыі Беларусі Камітэтам Ушанавання ганараваны Кубкам “Спадчыны” з выявай Герба “Пагоня” (31.01.1999), ордэнам  “Гонар Айчыны” (25.03.1997)  і адпаведнымі дыпломамі. Занесены ў Кнігу гонару “Рупліўцы твае, Беларусь”.

 

У Старадарожскім мастацкім музеі экспануюцца навуковыя працы, артыкулы і прысвечаныя яму творы:
 

Яўген Мікалаевіч Ціхановіч (1911 – 2005, Мінск).

“Партрэт Ганаровага сябра клуба “Спадчына”, доктара гістарычных навук,

 прафесара Анатоля Пятровіча Грыцкевіча”. 1995.

Сухая іголка. 22х15 см.

 

 

Алесь Іванавіч Цыркуноў (1948, Мінск).

“Партрэт доктара гістарычных навук, прафесара, акадэміка,

 прэзідэнта таварыства “Бацькаўшчына”,

Ганаровага сябра клуба “Спадчына” Анатоля Пятровіча Грыцкевіча.

ДВП, алей. 48х30 см.

 

 

Анатоль Змітравіч Крывенка (1942, Мінск).

Групавы партрэт “Васіль Быкаў сярод сяброў клуба “Спадчына”.  2006.

ДВП, алей. 80х60 см.