ГУЧОК Яўген Сяргеевіч

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 95 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

84.1%UNITED STATES UNITED STATES
7.6%BELARUS BELARUS
1.8%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
1.4%GERMANY GERMANY
1.2%KUWAIT KUWAIT
0.5%LITHUANIA LITHUANIA
0.4%POLAND POLAND

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
ГУЧОК Яўген Сяргеевіч

ГУЧОК Яўген Сяргеевіч

(04.11.1940, Слуцк), беларускі паэт. Сябар клуба “Спадчына” (1984). Працаваў у геалагічным атрадзе і на мэблявай фабрыцы. Служыў у Савецкай Арміі (1960 – 1963). Скончыў БДУ (1968). Настаўнічаў. Скончыў аспірантуру пры БДУ. З 1971 г. вядучы рэдактар выдавецтва “Народная асвета”. Вучыуся у Усесаюзным поліграфічным інстытуце. Правадзейны член геаграфiчнага таварыства СССР.

 

Пісаць  вершы пачаў стыхійна ў шостым класе – падбіраў рыфмы, складаў радкі. Больш свядома да вершаскладання пачаў ставіцца ў 9 – 10 класах. Пісаў па-руску і па-беларуску. Друкавацца пачаў у 1959 г. у слуцкай раённай газеце “Шлях Ільіча”. Выдаў кнігі: “Белое чудо” (1976); “Блакітныя чмялі”, “Паэма дзяцінства” (1983); “Сэрцам і думкай” (1994); “Исток пути” (1997); “Формула травы” (1997, 2002 – другое выданне); “На патрэбу душы” (2004).  Публікаваўся ў калектыўных выданнях, часопісах, альманахах, газетах і іншых выданнях, як у Беларусі, так і за мяжой (Расія, Польшча, Чэхія , ЗША). Даследуе пытанні роднай гісторыі і культуры ў кантэксце сусветнага гістарычнага працэсу. Перакладае з рускай, польскай, крымска-татарскай, латышскай і грузінскай моваў. Член рэдкалегіі татарскага беларускамоўнага штоквартальніка “Байрам”. У свой час браў удзел у арганізацыі  ГА “Таварыства беларускай мовы імя Францыска Скарыны”, а таксама БНФ “Адраджэнне”.  Быў арыштаваны за ўдзел у мітынгу “Паход у Курапаты” (02.11.1988) і мітынгу, прысвечанаму памяці ксяндза Вінцука Гадлеўскага (24.12.2006).

 

За актыўны ўдзел у жыцці клуба, напісанне  высокамастацкага верша, прысвечанага выступленню Міколы Ермаловіча ў клубе, Камітэтам Ушанавання ўзнагароджаны медалём Міколы Ермаловіча і адпаведным дыпломам (25.03.2006). Занесены ў Кнігу гонару “Рупліўцы твае, Беларусь”.

 

У Старадарожскім мастацкім музеі экспануюцца кнігі Я.С.Гучка  і выява на групавым партрэце:
 

 

Анатоль Змітравіч Крывенка (1942, Мінск).

Групавы партрэт “Васіль Быкаў сярод сяброў клуба “Спадчына”.  2006.

ДВП, алей. 80х60 см.