КАРПУК Міхась Андрэевіч

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 877 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

83.6%UNITED STATES UNITED STATES
7.9%BELARUS BELARUS
1.9%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
1.4%GERMANY GERMANY
1.2%KUWAIT KUWAIT
0.5%LITHUANIA LITHUANIA
0.4%POLAND POLAND

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
КАРПУК Міхась Андрэевіч

КАРПУК Міхась Андрэевіч

(05.03.1930, в. Мыкшыцы Камянецкага р-на Брэсцкай вобл.), мастак графік, жывапісец, мастак тэлебачання і кіно. Сябар Саюза мастакоў Беларусі і Беларускага саюза кінематаграфістаў. Сябар клуба “Спадчына” (1985). Скончыў Мінскую мастацкую вучэльню (1956) і факультэт графікі  Усесаюзнага паліграфічнага інстытута (1962). Стаяў у вытокаў станаўлення і развіцця беларускага тэлебачання, працаваў над мастацкім афармленнем тэлеспектакляў і тэлефільмаў. У 1970 – 1971 гадах аформіў мемарыяльны музей Адама Міцкевіча ў г. Навагрудку. У 1970 –1983 гадах  – мастак-пастаноўшчык на кінастудыі “Беларусьфільм”. З 1983 г. працуе ў творчай майстэрні, прадстаўленай яму Саюзам мастакоў Беларусі. Творча працуе ў галіне графікі і жывапісу. Адбыліся персанальныя выстаўкі ў Гродна, Брэсце, Высокім, Мазыры, Бабруйску, Ушачах, Полацку (двойчы), Гомелі, Гальшанах, у Мірскім замку і музеях  Мінска; персанальныя выстаўкі ў гарадах: Торунь – (1988), Гданьск, Сопат, Гдыня – (1989 – 1991, Польшча); Альвеста – (1999, Швецыя). Творы знаходзяцца ў прыватных зборах Польшчы, Германіі, Францыі, Англіі, Бельгіі, ЗША, Галандыі, Швецыі, Даніі, Ізраіля, Сірыі, Канады, Украіны, Расіі, Літвы і Турцыі. У Беларусі творы М.А.Карпука экспануюцца ў мастацкім музеі, гістарычным музеі, музеі музыкі і тэатра, музеі Якуба Коласа, музеі Вялікай Айчыннай вайны, у музеі гісторыі беларускага тэлебачання.   

 

У беларускі адраджэнчаскі рух уступіў з самага яго ўзнікнення. Удзельнік Устаноўчага з’езду БНФ (Вільня 1989). Камітэтам Ушанавання ўзнагароджаны медалём Язэпа Драздовіча “За плён у мастацтве”(20.11.2003) і адпаведным дыпломам. Занесены ў Кнігу гонару “Рупліўцы твае, Беларусь”.


У Старадарожскім мастацкім музеі экспануецца каля 10 яго мастацкіх твораў і выява на групавым партрэце:       

 

Анатоль Змітравіч Крывенка (1942, Мінск).

Групавы партрэт “Васіль Быкаў сярод сяброў клуба “Спадчына”.  2006.

ДВП, алей. 80х60 см.