КІСЯЛЁВА Іраіда Васільеўна

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 868 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

83.6%UNITED STATES UNITED STATES
7.9%BELARUS BELARUS
1.9%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
1.4%GERMANY GERMANY
1.2%KUWAIT KUWAIT
0.5%LITHUANIA LITHUANIA
0.4%POLAND POLAND

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
КІСЯЛЁВА Іраіда Васільеўна

КІСЯЛЁВА Іраіда Васільеўна

(17.08.1932, Мінск ), журналістка, удзельніца праваабарончага руху “Чарнобыль”. Сябар клуба “Спадчына”  (1991).  Скончыла філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага універсітэта (1957). У розны час працавала піянерважатай ў школе (у Мурманскай вобл. па месцу службы мужа),  выкладчыцай беларускай і рускай мовы ў СШ  г. Мінска, загадчыцай літаратурнай часткі Беларускага тэатра імя Янкі Купалы,  рэдактарам у выдавецтвах “Народная асвета”, “Вышэйшая школа”, “Полымя”. Прымала ўдзел у стварэнні і рэдагаванні кніг: К.Тарасаў “Память о легендах” (1964), “Памяць. Магілёўскі раён” (1996).   

 

У адраджэнчаскі рух увайшла ў 1988 г. Актыўная ўдзельніца стварэння  камітэта “Дзеці Чарнобыля” пад кіраўніцтвам Т.Белавокай. Дзеці, пакінутыя ў чарнобыльскай бядзе – была яе журналістская тэма. Для збору праўдзівай інфармацыі і знаёмства з абставінамі, у якіх заставаліся жыць малыя дзеці, ездзіла ў найбольш забруджаныя радыяцыяй раёны Магілёўскай вобласці – Чэрыкаўскі і Краснапольскі. . У маі 1989 г. І.В.Кісялёва і А.М.Саскавец неафіцыйна праніклі на закрытую ўрадавую нараду па пытаннях Чарнобыльскай катастрофы, якая праводзілася ў Магілёўскім абкаме партыі, і сваімі пытаннямі нарабілі там перапалоху. У 1990 – 1991 гадах прымала ўдзел у арганізацыі камітэтам “Дзеці Чарнобыля” вялікай чарнобыльскай выстаўкі; у чэрвені 1991 г. ездзіла з гэтай выстаўкай у Польшчу (г. Гайнаўка на Беласточчыне).

 

У Старадарожскім мастацкім музеі экспануюцца:

 

Анатоль Змітравіч Крывенка (1942, Мінск).

“Партрэт журналісткі, актыўнай удзельніцы  праваабарончага руху “Чарнобыль”,

 сябра клуба “Спадчына” Іраіды Васільеўны Кісялёвай”. 2006.

ДВП, алей. 40х30 см.

 

 

 

Анатоль Змітравіч Крывенка (1942, Мінск).

Групавы партрэт “Васіль Быкаў сярод сяброў клуба “Спадчына”. 2006.

ДВП, алей. 80х60 см.