КРЫВЕНКА Анатоль Змітравіч

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 87 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

84.1%UNITED STATES UNITED STATES
7.6%BELARUS BELARUS
1.8%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
1.4%GERMANY GERMANY
1.2%KUWAIT KUWAIT
0.5%LITHUANIA LITHUANIA
0.4%POLAND POLAND

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
КРЫВЕНКА Анатоль Змітравіч

КРЫВЕНКА Анатоль Змітравіч

(30.05.1942, г. Валгаград (Сталінград), мастак. Сябар клуба “Спадчына” (1985). Скончыў мастацкую школу пры Вільнюскім мастацкім інстытуце (1959). Скончыў два факультэты ( філасофіі і эстэтыкі) Вышэйшай партыйнай школы пры ЦК  КП Літвы, у 1990 г. выйшаў з радоў КПСС. З 1972 г. –  вучэбны майстар на кафедры графікі Беларускай акадэміі мастацтваў.  Прафесійны друкар мастацкага друку. За 30-гадовую працу ганараваны медалём Савета мастакоў Беларусі.       

 

Актыўны сябар клуба “Спадчына”: удзельнік усіх выставак, якія арганізоўвае клуб “Спадчына”; напісаў партрэты да артыкулаў аб Войшалку, Віцені, Вітаўту, Гедыміну (4, 5 тамы Беларускай энцыклапедыі); напісаў партрэты вялікіх князёў Вялікага Княства Літоўскага (да календароў 1996, 1998); стварыў поўны пантэон партрэтаў Вялікіх Літоўскіх Князёў (1992 – 1995 ); аўтар скульптурных барэльефаў Льва Сапегі, Ігната Дамейкі, Тадэвуша Касцюшкі, Усяслава Брачыслававіча (Чарадзея) і трох у Беларусі барэльефаў паэтэсы Наталлі Арсеньевай, адзін з якіх устаноўлены ў Старых Дарогах; стварыў групавыя партрэты – “Васіль Быкаў сярод сяброў клуба “Спадчына”, “Заснавальнікі Беларускай сацыялістычай грамады”,  “Заснавальнікі Віленскай беларускай гімназіі”; напісаныя ім 5 партрэтаў палітычных дзеячоў Чэхіі падораны чэшскай амбасадзе. Працуе над партрэтамі выдатных дзеячоў вызваленчага руху, палітычнай, навуковай і творчай інтэлігенцыі Беларусі і беларускай дыяспары, сяброў клуба “Спадчына”. За ўсе гады ім напісана звыш 264 жывапісных і графічных партрэтаў. За актыўны ўдзел і самаахвярную працу ў адраджэнні гістарычнай памяці народа, ганараваны памятным медалём Герба “Пагоня” (25.03.1997), імянным Срэбным пярсцёнкам з выявай  Герба “Пагоня”, надпісам “Жыве Беларусь”(23.09 2005) і адпаведнымі дыпломамі.  Занесены ў Кнігу гонару “Рупліўцы твае, Беларусь”. Ганараваны медалём імя Яна Масарыка Міністэрства замежных спраў Чэшскай Рэспублікі як падзяку за карыснае супрацоўніцтва ў паглыбленні беларуска-чэшскіх стасункаў (14.11.2007).

 

У Старадарожскім мастацкім музеі экспануюцца 263 яго работы, у тым ліку:

 

Анатоль Змітравіч Крывенка (1942, Мінск).

“Аўтапартрэт сябра клуба “Спадчына”. 2002. 

ДВП, алей. 40х30 см.

 

 

Анатоль Змітравіч Крывенка (1942, Мінск).

Групавы партрэт “Васіль Быкаў сярод сяброў клуба “Спадчына”.  2006.

ДВП, алей. 80х60 см.