КУРЫЦЫН Ігар Валер’евіч

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 100 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.4%UNITED STATES UNITED STATES
26.7%CHINA CHINA
5.6%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
4.9%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
2.9%CANADA CANADA
2.8%NEW ZEALAND NEW ZEALAND
2.7%GERMANY GERMANY

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
КУРЫЦЫН Ігар Валер’евіч

КУРЫЦЫН Ігар Валер’евіч

(14.12.1956, Віцебск), даследчык у галіне гісторыі, літаратуры, лінгвістыкі, апалагетыкі хрысціянства. Скончыў хімічны факультэт Беларускага дзяржаўнага універсітэта (1979). Накіраваны ў Інстытут біяарганічнай хіміі АН БССР, займаўся ў аспірантуры (1979 – 1982). Працуючы над дысертацыяй, тэма якой была прысвечана сінтэзу алігануклеадытаў (“кавалачкаў” ДНК і РНК), прапанаваў свой падыход, але эксперыментаваць яму было забаронена. Прыйшоўшы да высновы, што свабодна навукай займацца немагчыма, перайшоў на другую працу. Інжынер Мінскага навукова-даследчага інстытута радыёматэрыялаў (1983 – 1990), звольнены па скарачэнню штатаў. Інжынер-тэхнолаг Мінскага завода “Калібр” (1990 – 1993), Мінскага завода тэхналагічных канструкцый (1993 – 1995). Зноў звольнены па скарачэнню штатаў. З 1995 г. у прыватным бізнесе. Літаратурнай дзейнасцю пачаў займацца з 1973 г. Друкаваўся ў дзіцячых часопісах.  Сучасныя творы маюць навукова-гістарычны накірунак. Даследуе этымалогію славянскіх плямён (дрыгавічоў, крывічоў, гудаў, валынян, сербаў, харватаў, чэхаў, радзімічаў, вяцічаў, літвы), змешаных этнічных груп (бужан, віслян, палачан, дулебаў, драўлян, мараван і інш), балцкіх плямён. Цікавая тэма: тлумачэнне назваў Русь, Чорная Русь, Белая Русь, Чырвоная Русь, Малая Русь. Працуе над беларускай тапанімікай. З чыста літаратурных твораў можна адзначыць “Аляхновіцкі сшытак”. Друкуе свае творы ў альманаху “Скрыжалі “Спадчыны”. Пастаянна бярэ ўдзел ва ўсіх справах клуба “Спадчына”, актыўна ўдзельнічае ў яго выдавецкай справе, з’яўляецца фундатарам некаторых праектаў. Пры яго непасрэдным удзеле распрацоўвалася карта Вялікага Княства Літоўскага часоў Вітаўта Вялікага (плакат-каляндар на 1997 г.). Камітэтам Ушанавання ганараваны медалём Герба “Пагоня” (25.03.1997) і адпаведным дыпломам. Занесены ў Кнігу гонару “Рупліўцы твае, Беларусь”.


У Старадарожскім мастацкім музеі экспануецца твор:

 

Алесь Іванавіч Цыркуноў (1948, Мінск),

“Партрэт Ігара Курыцына”. 2007.

Палатно, алей. 50х35 см.