ЛІПСКІ Уладзімір Пятровіч

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 89 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

85.2%UNITED STATES UNITED STATES
6.9%BELARUS BELARUS
1.7%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
1.5%GERMANY GERMANY
1%KUWAIT KUWAIT
0.3%POLAND POLAND
0.3%LITHUANIA LITHUANIA

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
ЛІПСКІ Уладзімір Пятровіч

ЛІПСКІ Уладзімір Пятровіч

(26.02.1947, г. Нароўля Гомельская вобл.), інжынер, сябар клуба “Спадчына” (1995). Паводле паданняў, продкі – удзельнікі паўстання 1794 г., ратаваліся на Палессі. На пачатку ХХ ст. старажытны род налічваў не меней 200 душ, з іх частка мела зямлю, была адукавана. Бацька – Ліпскі Пятро Сяргеевіч быў у сям’і 16-м дзіцем. Маці – Настасся Міхайлаўна (з роду Бондараў), мела 9 братоў і сясцёр.

 

Скончыў Беларускі тэхналагічны інстытут (1968). Працаваць пачаў з 1961 г. – вучань токара, токар, слесар, майстар, старшы інжынер, прараб, начальнік участка – у галіне машынабудавання. За сваю працу атрымаў 69 грамат і падзяк. З пачатку “перабудовы” падтрымліваў адраджэнне дзяржаўнасці Беларусі.  У 1993 г. у памяць ахвяр ХХ ст. у в. Гута Нараўлянскага р-на стварыў помнік – Крыж Еўфрасінні Полацкай з металу вышынёй  2,4 м.  На храміраванай пласціне змешчаны імёны закатаваных і забітых аднавяскоўцаў. Сябар Таварыства беларускай мовы імя Францыска Скарыны. Дэлегат ІV з’езда ТБМ. Спрыяў адкрыццю Старадарожскага мастацкага музея. Удзельнічаў у падрыхтоўцы пасяджэнняў клуба “Спадчына”, беларуска-чэшскіх вечарын (155-годдзе Томаша Масарыка, 585 годдзе паўстання чэхаў пад кіраўніцтвам Яна Жыжкі). За карыснае супрацоўніцтва ў паглыбленні беларуска-чэшскіх стасункаў ганараваны медалём імя Яна Масарыка Міністэрства замежных спраў Чэшскай Рэспублікі (14.11.2007).  Аўтар артыкула пра М.Ермаловіча ў кнізе “Яго чакала Беларусь чатыры стагоддзі” (2007). За актыўны ўдзел у нацыянальным Адраджэнні  ганараваны медалём Герба “Пагоня” (23.09.2005) і адпаведным дыпломам. Занесены ў Кнігу гонару “Рупліўцы твае, Беларусь”.

 

У Старадарожскім мастацкім музеі экспануюцца творы:

 

Анатоль Змітравіч Крывенка (1942, Мінск).

“Партрэт інжынера, сябра клуба “Спадчына” Уладзіміра Ліпскага”. 2006.

ДВП, алей. 40х30 см.

 

 

Анатоль Змітравіч Крывенка (1942, Мінск),

групавы партрэт “Васіль Быкаў сярод сяброў клуба “Спадчына”. 

ДВП, алей, 80х60 см, 2006 г.