ЛІС Арсень Сяргеевіч

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 54 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

83.6%UNITED STATES UNITED STATES
7.4%BELARUS BELARUS
2.1%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
1.6%GERMANY GERMANY
0.9%KUWAIT KUWAIT
0.5%POLAND POLAND
0.5%AUSTRALIA AUSTRALIA

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
ЛІС Арсень Сяргеевіч

ЛІС Арсень Сяргеевіч

(04.02.1934,  в. Вётхава Смаргонскага р-на Гродзенскай вобл.), вучоны этнограф, літаратуразнавец, краязнавец, пісьменнік. Член Саюза пісьменнікаў Беларусі (1967). Кандыдат філалагічных навук (1965). Доктар філалагічных навук (1997). Скончыў філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага універсітэта (1956). Друкуецца з 1955 г. Працаваў настаўнікам, рэдактарам у Дзяржаўным выдавецтве БССР. З 1962 г. у Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклора АН Беларусі. Даследуе літаратуру, гісторыю, краязнаўства і перыядычны друк Заходняй Беларусі, жыццё і дзейнасць дзеячоў беларускага нацыянальна-вызваленчага руху, гісторыю культуры. Як адзін з укладальнікаў, аўтараў уступных артыкулаў і каментарыяў шматтомнага акадэмічнага збору “Беларуская народная творчвсць” стаў  лаўрэатам Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1986). Аўтар аўтабіяграфічнага твора “Ад матчыных песень”, манаграфіі “М.Шчакаціхін: Хараство непазнанай зямлі” (1968),   кніг  “Браніслаў Тарашкевіч” (1966), “Пётра Сергіевіч” (1970),   “Вечны вандроўнік”, “Пякучай маланкі след: Эцюды да партрэта мастака Гарыда” (1981). У яго кнігу “Цяжкая дарога свабоды” (1994) увайшлі  літаратурныя партрэты А.Смоліча, Р.Шырмы, Ул.Караткевіча. Адзін з складальнікаў трыццацітомнай серыі”Беларуская народная творчасць”. На яго рахунку том “Жніўныя песні” (1974), зборнік “Беларускія народныя песні” (1970), манаграфія “Купальскія песні”(1974),  “Валачобныя песні” (1989), падручнік для студэнтаў ВНУ “Беларуская народная творчасць”. Пісаў нарысы пра творчасць Я.Драздовіча: “Шляхі і пошукі”; пра збіральніка песеннага фальклору Антона Грыневіча “Песня просіцца ў свет”. Аўтар сцэнарыяў дакументальных фільмаў “Песня на ўсё жыццё” (пра Р.Р.Шырму, у сааўт. З І.К.Цішчанкам, 1984), “Прысады жыцця” (пра М.І.Гарэцкага, у сааўт. З А.С.Вялюгіным, 1985), “Зямля Тарашкевіча” (у сааўт. з Я.С.Лецкам, 1991), “Аркадзь Смоліч”, “Дзядзька Уласаў” (пра А.М.Уласава; абодва 1992), “Адвечныя званы” (пра М.Доўнар-Запольскага, 1993). Рэдагаваў кнігі Паўліны Мядзёлкі “Сцежкамі жыцця”; пісаў каментарыі да ўспамінаў пра Максіма Гарэцкага, да доктарскіх прац па гісторыі беларускага жывапісу. За актыўны ўдзел у нацыянальным Адраджэнні Камітэтам Ушанавання ганараваны медалём Язэпа Драздовіча “За руплівасць на ніве беларускага мастацтва” (25.03.1998), медалём Анатоля Бярозкі “Цвяток Радзімы” і адпаведнымі дыпломамі. Занесены ў Кнігу гонару “Рупліўцы твае, Беларусь”.

 

У Старадарожскім мастацкім музеі знаходзіцца твор:

 

Анатоль Змітравіч Крывенка (1942, Мінск).

“Партрэт пісьменніка, прафесара, сябра клуба “Спадчына” Ліса Арсеня Сяргеевіча”.

 2002.

ДВП, алей. 40х30 см.