НЕСЦЯРЭЎСКІ Мікалай Лаўрэнцьевіч

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 87 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

85.2%UNITED STATES UNITED STATES
6.9%BELARUS BELARUS
1.7%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
1.5%GERMANY GERMANY
1%KUWAIT KUWAIT
0.3%POLAND POLAND
0.3%LITHUANIA LITHUANIA

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
НЕСЦЯРЭЎСКІ Мікалай Лаўрэнцьевіч

НЕСЦЯРЭЎСКІ Мікалай Лаўрэнцьевіч

[31.03.1931,  в. Бацюты Беластоцкага павета, (Польшча)], мастак дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, кераміст, скульптар, жывапісец. Член Саюза беларускіх мастакоў (1985). Сябар клуба “Спадчына” (1984).

 

Скончыў Гродзенскае культасветвучылішча (1959),  Мінскі тэатральна-мастацкі інстытут (1969). Працаваў інструктарам Дома культуры, мастаком-афарміцелем на прамкамбінаце ў г.Дзятлава; настаўнікам працы, малявання і чарчэння ў Дзятлаўскай СШ; галоўным мастаком Івянецкай фабрыкі мастацкай керамікі і вышыўкі (1963 – 1965); вучэбным майстрам мастацкай керамікі Мінскага тэатральна-мастацкага інстытута (1966 – 1969); мастаком Мінскага мастацка-прамысловага камбіната (1969 – 1991).

 

Творы М.Л.Несцярэўскага  (кераміка, скульптура, жывапіс) экспануюцца ў фондах Беларускага саюза мастакоў, Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, Раўбіцкім музеі народнага мастацтва, Гродзенскім гістарычным музеі, Дзятлаўскім краязнаўчым музеі, у музеях за межамі Беларусі, знаходзяцца ў многіх грамадскіх памяшканнях і прыватных аматарскіх калекцыях. М.Л.Несцярэўскі аўтар дэкаратыўных пано і скульптур, якія ўпрыгожваюць станцыю метро “Плошча Якуба Коласа” у Мінску, знаходзяцца ў паліклініцы НАН Беларусі, памяшканнях ВА “Інтэграл”і Мінскага аэрапарта № 2,  кафэ “Бульбяная” (Мінск) і гастраноме “Мінск” у г.Валгаградзе (Расія). Выканаў узоры капітэлі, пілястры, кранштэйна, разетак карнізаў і іншых упрыгожванняў  для Рэзідэнцыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (1995). Стварыў вялікую колькасць скульптурных твораў, алейных палотнаў, медальерных партрэтаў, у якіх бачыцца Беларусь і яе Адраджэнне. У 1991, 1996, 2001, 2006 гадах у Палацы мастацтваў праходзілі яго юбілейныя выстаўкі.   У Старадарожскім музеі экспануюцца партрэты-барэльефы ў кераміцы каралёў і князёў ВКЛ – 39, дзеячоў першай хвалі Адраджэння – 45, сучасных вучоных, дзеячоў Адраджэння, сяброў клуба “Спадчына” .

 

За самаахвярную працу, актыўны ўдзел у справе Адраджэння Камітэтам Ушанавання ганараваны імянным Срэбным пярсцёнкам з выявай Герба “Пагоня” і дэвізам “Жыве Беларусь” (25.03.1997) і адпаведным дыпломам.

 

Занесены ў Кнігу гонару “Рупліўцы твае, Беларусь”.

 

Мікола Лаўрэнцьевіч Несцярэўскі (1931, Мінск).

Медальён ”Аўтапартрэт. Сябра клуба “Спадчына”. 2005.

Кераміка, вашчэнне. 35х28 см.  

 


Мікола Лаўрэнцьевіч Несцярэўскі (1931, Мінск). 1999.

”Скульптурны аўтапартрэт”. 1999.

Шамон, таніраваны. 40х24х48 см.

 

 

Анатоль Змітравіч Крывенка (1942, Мінск).

Групавы партрэт “Васіль Быкаў сярод сяброў клуба “Спадчына”.  2006.

ДВП, алей. 80х60 см.