ПЕЦЮКЕВІЧ Уладзімір Генрыхавіч

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 114 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

84.1%UNITED STATES UNITED STATES
7.6%BELARUS BELARUS
1.8%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
1.4%GERMANY GERMANY
1.2%KUWAIT KUWAIT
0.5%LITHUANIA LITHUANIA
0.4%POLAND POLAND

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
ПЕЦЮКЕВІЧ Уладзімір Генрыхавіч

ПЕЦЮКЕВІЧ Уладзімір Генрыхавіч

(01.03.1943, в. Цяцеркі Браслаўскага р-на Віцебскай вобл.), паэт. Сябар Саюза беларускіх пісьменнікаў (1996). Сябар клуба “Спадчына” (2001). Скончыў Беларускі інстытут механізацыі і электрыфікацыі сельскай гаспадаркі (1969). Працаваў у будаўніча-мантажным трэсце “Энергабудмантаж” на розных пасадах (1969 – 1987). Загадчык сектара “Паазер’е” і загадчык экспазіцыйнага аддзела ў Беларускім Дзяржаўным музеі народнай архітэктуры і побыту (1988 – 2000). Выступае ў друку з 1975 г. Яго вершы ўключаны ў калектыўныя зборнікі “Лагодны промень раніцы” (1988) і “Браслаўшчына азёрная мая” (1998).  Выдаў паэтычную кнігу “Узняўся белы птах” (Вільнюс, 2004), у якой прадстаўлены песні, вершы, балады, напісаныя ў розныя гады. Вершы пра каханне, пра долю і нядолю нашай Бацькаўшчыны, яе гістарычнае мінулае, пра яе сённяшні дзень. Многія вершы пакладзены на музыку беларускімі кампазітарамі: Зм.Даўгалёвым, М. Пецюкевічам, М.Алешкам, Л.Захлеўным, П.Яроменкам.  Створаны: араторыя “Зорка Палын”, кантата “Дарога-сцяжына матулі і сына”, дзіцячая музычная казка “Птушыны кірмаш” – музыка Зм. Даўгалёва; песенны альбом беларускага вяселля “За маладых” – музыка М.Алешкі.

 

У беларускім адраджэнскім руху з1991 г. Напісаў гімн клуба “Спадчына”, прысвяціў вершы беларускім дзеячам: М.Багдановічу, А.Багдановічу, Л.Геніюш, А.Бярозку, А.Абуховічу-Бандынэлі, Э.Плятэр;  старшыні клуба А.Я.Беламу і мастаку А.І.Цыркунову.

 

Камітэтам Ушанавання ўзнагароджаны графічным партрэтам паэта А.Бярозкі. У Старадарожскім мастацкім музеі экспануюцца яго кнігі, вершы, партрэт:

 

 

Алесь Іванавіч Цыркуноў (1948, Мінск).

“Партрэт паэта, сябра клуба “Спадчына”

Уладзіміра Пецюкевіча”. 2004.

ДВП, алей. 70х50 см.