РУСАЎ Пётр Аляксандравіч

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 869 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

83.6%UNITED STATES UNITED STATES
7.9%BELARUS BELARUS
1.9%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
1.4%GERMANY GERMANY
1.2%KUWAIT KUWAIT
0.5%LITHUANIA LITHUANIA
0.4%POLAND POLAND

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
РУСАЎ Пётр Аляксандравіч

РУСАЎ Пётр Аляксандравіч

(10.07.1947, в. Прыбар Гомельскага р-на), археолаг, кампазітар, бард. Сябар клуба “Спадчына” (1996). Скончыў Мінскі педагагічны інстытут імя А.М.Горкага (1974). Настаўнік гісторыі ў сярэдніх навучальных установах Крупскага раёна і Мінска (1974 – 1981). Лабарант, малодшы навуковы супрацоўнік  Інстытута гісторыі АН Беларусі (1981–1991). Вядучы археолаг Беларускага рэстаўрацыйна-праектнага інстытута (1991 – 2001). З 2001 г. – вядучы археолаг УП “Праектрэстаўрацыя”. Даследаваў археалагічныя помнікі і вывучаў гісторыю гарадоў Мінска, Дзятлава, Полацка, г. п. Мір і Крэва. Па выніках даследаванняў выдадзены кнігі “Деревянные сооружения Менска ХІІ – ХVІІ столетий. Опыт архитектурно-археологической реконструкции» (1992),  “Спатканыя ў дарозе” (1996). Аўтар звыш 100 навуковых артыкулаў па гісторыі, археалогіі і краязнаўству названых гарадоў і гарадскіх пасёлкаў,  шэрагу артыкулаў грамадска-палітычнага накірунку. Самадзейны кампазітар і бард. Выдаў кнігі песен на вершы беларускіх паэтаў: “Зецельская старонка” (1998), “Над сваёй Айчынай” (2002), “Трубі, трубі, турыны рог” (2002), “Белым-бела прастор замарожаны” (2003), “Б’юць на трывогу званы. Песні праўды і свабоды” (2005), “Жоўтыя клёны” (2005). З 1991 г. сябар ТБМ імя Францыска Скарыны. З 1998 г. старшыня Заводскай рады ТБМ імя Францыска Скарыны г. Мінска. За ўдзел у мітынгу быў арыштаваны, аштрафаваны, пасаджаны ў турму. За свае палітычныя погляды і дзеянні зволены з працы ў Інстытуце гісторыі НАН Беларусі.

 

За шанаванне беларускай мовы і прапаганду твораў беларускіх паэтаў Камітэтам Ушанавання ўзнагароджаны партрэтам Ларысы Геніюш (07.04.2003), медалём Анатоля Бярозкі “Цвяток Радзімы”  і адпаведнымі дыпломамі. Занесены ў Кнігу гонару “Рупліўцы твае, Беларусь”.

 

У Старадарожскім мастацкім музеі экспануюцца:

 

Анатоль Змітравіч Крывенка (1942, Мінск).

“Партрэт археолага, кампазітара, барда, сябра клуба “Спадчына” Пятра Русава” 2006.

ДВП, алей. 40х30 см.
   


Анатоль Змітравіч Крывенка (1942, Мінск).

Групавы партрэт “Васіль Быкаў сярод сяброў клуба “Спадчына”.  2006.

ДВП, алей. 80х60 см.