САВІЦКІ Мікола Іванавіч

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 149 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

84.7%UNITED STATES UNITED STATES
7.2%BELARUS BELARUS
1.7%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
1.4%GERMANY GERMANY
1.1%KUWAIT KUWAIT
0.4%LITHUANIA LITHUANIA
0.4%POLAND POLAND

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
САВІЦКІ Мікола Іванавіч

САВІЦКІ Мікола Іванавіч

(04.02.1934, в. Паўлаўшчына Глыбоцкага р-на Віцебскай вобл.), беларускі вучоны ў галіне эканамічнай інфарматыкі, прафесар. Сябар клуба “Спадчына” (1988)

Скончыў Беларускі інстытут народнай гаспадаркі (1957). Выкладчык рахункова-бухгалтарскай школы ў Віцебску (1957 – 1959). Аспірант Маскоўскага эканоміка-статыстычнага інстытута (1960 – 1963). Кандыдат эканамічных навук (1963). Малодшы, старшы навуковы супрацоўнік  Інстытута эканомікі АН БССР (1963 – 1964). З 1964 г. у Беларускім дзяржаўным эканамічным універсітэце: старшы выкладчык, дацэнт, прафесар, загадчык кафедрай (1965 – 1986), дэкан вячэрняга факультэта (1976 – 1978),  прафесар кафедры (1986 – 2001). Звольнены з працы па палітычных матывах.

 

Аўтар навуковых прац па эканамічнай інфарматыцы, праграмаванні, тэхналогіі захоўвання і апрацоўкі звестак, аўтаматызацыі ўліку; стваральнік кафедры новых тэхналогій у гэтай галіне. Аўтар метадычна-навуковай літаратуры, дапаможнікаў і падручнікаў для эканамічных тэхнікумаў і ВНУ. Па яго падручніках вучацца студэнты і па сённяшні дзень. Надрукаваў звыш 100 навуковых прац. Аўтар першага “Руска-беларуска-англійскага слоўніка па інфарматыцы і вылічальнай тэхніцы” (1992), першых вучэбных дапаможнікаў на беларускай мове (1996, 2000). Пасля звальнення з працы ў 2001, 2003 і  2005 гадах падрыхтаваў і надрукаваў за мяжой (у Расіі) два вучэбныя дапаможнікі (на рускай мове), адзін з якіх выйшаў дзвюмя выданнямі. Гэтыя кнігі кіраўніцтва БДЭУ выдаць на беларускай мове не дазволіла.

 

Да 1995 г. шмат разоў атрымліваў узнагароды ад рэктарата і міністэрства: медалі, ганаровыя граматы, граматы, падзякі, грашовыя прэміі.

 

Па ўласнай пісьмовай заяве  выйшаў з КПСС  ў маі 1991 г. Сябар ТБМ імя Францыска Скарыны і ТБШ, некалькі скліканняў абіраўся ў вышэйшыя органы кіравання. Прымае актыўны ўдзел у рабоце БНФ “Адраджэнне”. Выступае ў друку, на канферэнцыях, дзе разглядаюцца праблемы нацыянальнай культуры, навукі і адукацыі. За ўдзел у мітынгу быў збіты і пасаджаны ў турму.

 

Камітэтам Ушанавання ганараваны медалём Герба “Пагоня” (23.03.1997) за актыўны ўдзел у нацыянальным Адраджэнні і змаганні за родную мову; імянным Срэбным пярсцёнкам з выявай  Герба “Пагоня” і надпісам “Жыве Беларусь” (25.03.2003) і апаведнымі дыпломамі. Занесены ў кнігу гонару “Рупліўцы твае, Беларусь”.

 

У Старадарожскім мастацкім музеі экспануюцца:

 

Анатоль Змітравіч Крывенка (1942, Мінск).

“Партрэт прафесара, старшыні Мінскай гарадской рады ТБМ,

 сябра клуба “Спадчына” Міколы Іванавіча Савіцкага” 2006.

ДВП, алей. 40х30 см.

 

 

Мікалай Лаўрэнцьевіч Несцярэўскі (1928, Мінск).

“Медальён, прысвечаны сябру клуба “Спадчына”,

 прафесару Міколу Іванавічу Савіцкаму”. 2004.

Кераміка. 23х18 см.

 


Мікалай Лаўрэнцьевіч Несцярэўскі (1928, Мінск).

Медальён “Мікола Савіцкі – сябар клуба “Спадчына”, прафесар”. 2005.

Кераміка. 35х28 см.

 

 

Анатоль Змітравіч Крывенка (1942, Мінск).

Групавы партрэт “Васіль Быкаў сярод сяброў клуба “Спадчына”.  2006.

ДВП, алей. 80х60 см.