САСКАВЕЦ Ала Мікалаеўна

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 684 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

84.7%UNITED STATES UNITED STATES
7.2%BELARUS BELARUS
1.7%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
1.4%GERMANY GERMANY
1.1%KUWAIT KUWAIT
0.4%LITHUANIA LITHUANIA
0.4%POLAND POLAND

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
САСКАВЕЦ Ала Мікалаеўна

САСКАВЕЦ Ала Мікалаеўна

(13.09.1935, г. Барысаў Мінскай вобл.), педагог, празаік, драматург. Сябра клуба “Спадчына” (1990). Член Саюза беларускіх пісьменнікаў (2007).  Удзельнік Устаноўчага з’езда БНФ, камітэта “Дзеці Чарнобыля”, пад кіраўніцтвам Т.Белавокай, і вялікай Чарнобыльскай выставы ў  г. Гайнаўка на Беласточчыне  (1991, Польшча). Працавала ў школах піянерважатай, настаўніцай, выхавацелем (1955 – 1990). Пісаць і друкавацца ў раённай і піянерскіх газетах пачала ў школьныя гады. Аўтар монап’ес: “Адвечны парог”, пастаўленай у Тэатры юнага гледача ў 1991 г. і “Аазіс”, надрукаванай у альманаху “Гоман” № 2; аднаактавых п’ес: “Сцежкі-сцяжынкі”, запісанай на радыё ў 1996 г. і “Старэйшы брат”, надрукаванай у зборніку п’ес для школьнікаў; камедыі “Се, ля, ві і “Мікітаў лапаць”, якая чакае пастаноўкі ў тэатры імя Я.А.Міровіча; драмы “На хвалях долі нялёгкай”, прысвечанай беларускай паэтцы Ларысе Геніюш (2007). Друкавалася ў часопісах: “Работніца і сялянка” (1973), “Маладосць” (1975), “Полымя” (1994), “Бярозка” (2004), “Алеся” (2005), “Гоман” № 2 – 3.  У зборніку “Спадчына “Спадчыны” (1994) надрукавана п’еса “Адвечны парог”, у альманаху  “Скрыжалі “Спадчыны” № 2 – цыкл вершаў “Гімн гукам”, №  3 – артыкул, прысвечаны Т.Масарыку “Спярша розум, а потым свабода”.

 

У Старадарожскім мастацкім музеі экспануецца  карціна А.М.Саскавец “Зімовы захад сонца” (гуаш) і прысвечаныя ёй творы:

 

Анатоль Змітравіч Крывенка (1942, Мінск).

“Партрэт пісьменніцы, драматурга,

 сябра клуба “Спадчына” Алы Мікалаеўны Саскавец”. 2006.

ДВП, алей. 40х30 см.    

 

 

Анатоль Змітравіч Крывенка (1942, Мінск).

Групавы партрэт “Васіль Быкаў сярод сяброў клуба “Спадчына”.  2006.

ДВП, алей. 80х60 см.