СІЎЧЫК Галіна Васільеўна

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 83 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

84.1%UNITED STATES UNITED STATES
7.6%BELARUS BELARUS
1.8%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
1.4%GERMANY GERMANY
1.2%KUWAIT KUWAIT
0.5%LITHUANIA LITHUANIA
0.4%POLAND POLAND

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
СІЎЧЫК Галіна Васільеўна

СІЎЧЫК Галіна Васільеўна

(19.12.1941, г. Петрапаўлаўск, Казахстан), праваабаронца, заснавальнік першага беларускамоўнага школьнага клуба “Спадчына”. Сябар клуба “Спадчына”. У 1944 г. сям’я вярнулася ў Беларусь. Скончыла фізічны факультэт Беларускага дзяржаўнага універсітэта (1963). Старшы інжынер лабараторыі геахімічных праблем АН БССР (1963 – 1970). У 1970 г. па сямейным абставінам пакінула працу. Супрацоўнік бібліятэкі  СШ № 50 г. Мінска (1981 – 1990). Арганізатар і кіраўнік  беларускамоўнага школьнага клуба “Спадчына” у СШ № 50 г. Мінска, дзе  дзеці  больш глыбока знаёміліся з  гісторыяй Беларусі, беларускай літаратурай, мастацтвам, культурай, традыцыямі і фальклорам. Распрацоўвала сцэнарыі свят, юбілейных мерапрыемстваў (90-годдзе М.Багдановіча, 100-годдзе Янкі Маўра), ладзіла сустрэчы дзяцей з беларускімі пісьменнікамі, мастакамі, музыкантамі і спевакамі, арганізоўвала экскурсіі па гістарычных мясцінах (Мір, Нясвіж, Навагрудак, Вязынка, Кушляны, Жупраны і інш.).  У 1990 – 1991 гадах малодшы навуковы супрацоўнік Інстытуа сацыялогіі АН БССР. Імкнулася займацца экалагічнымі праблемамі. На ІІІ Міжнародным жаночым кінафестывалі арганізавала і правяла Круглы стол па праблемах экалогіі.  Падзеі 1996 г., калі пасля “Чарнобыльскага шляху” сын Вячаслаў быў арыштаваны, прымусілі займацца праваабарончай дзейнасцю: падтрымліваць маці і жонак палітычных зняволеных і дапамагаць парадамі. .

 

За адданасць беларускай справе Камітэтам Ушанавання ганаравана медалём Цёткі “Кветка Беларусі” (20.11.2003), імянным Срэбным пярсцёнкам з выявай Герба “Пагоня” і дэвізам “Жыве Беларусь” (23.09.2005) і адпаведнымі дыпломамі. Занесена ў Кнігу гонару “Рупліўцы твае, Беларусь”

 

У Старадарожскім мастацкім музеі экспануюцца:
 

Анатоль Змітравіч Крывенка (1942, Мінск).

“Партрэт праваабаронцы, заснавальніка школьнага клуба Спадчына”,

 сябра клуба “Спадчына” Галіны Сіўчык”. 2006.

ДВП, алей. 40х30 см.

 

 

Анатоль Змітравіч Крывенка (1942, Мінск).

Групавы партрэт “Васіль Быкаў сярод сяброў клуба “Спадчына”.

  2006. ДВП, алей. 80х60 см.