СОДАЛЬ Уладзімір Ільіч

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 881 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

83.6%UNITED STATES UNITED STATES
7.9%BELARUS BELARUS
1.9%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
1.4%GERMANY GERMANY
1.2%KUWAIT KUWAIT
0.5%LITHUANIA LITHUANIA
0.4%POLAND POLAND

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
СОДАЛЬ Уладзімір Ільіч

СОДАЛЬ Уладзімір Ільіч

(13.11.1937  м. Мормаль Жлобінскага р-на Гомельскай вобл.), пісьменнік, літаратар-даследчык. Член Саюза беларускіх пісьменнікаў (1996). Член Саюза журналістаў Беларусі. Сябар Рэспубліканскай Рады  “Таварыства беларускай мовы імя Францыска Скарыны”, рэдкалегіі газеты “Наша слова” і “Таварыства беларускай школы”. Сябар клуба “Спадчына” (1984). Скончыў  Мінскі педагагічны інстытут імя А.М.Горкага (1963). Працаваў загадчыкам Мормальскага сельскага клуба, электрыкам  Мурманскага сударамонтнага завода, скончыў брыгадныя курсы токараў, настаўнікам беларускай мовы і гісторыі Астрашыцкага дзіцячага сухотнага  санаторыя, намеснікам галоўнага рэдактара часопіса “Мастацтва Беларусі”, рэдактарам навукова-папулярных і навучальных праграм, у тым ліку ”Роднае слова” на беларускім тэлебачанні (1979 – 2000). Адзін са  стваральнікаў праграмы “Роднае слова”. У серыі “Тэлебачанне – школе” з яго   ўдзелам створаны праграмы пра Я.Брыля, А. Пашкевіч (Цётку), Ф.Багушэвіча, П.Багрыма, Т. Касцюшку, культуру Беларусі канца ХVІІІ  – пачатку ХХ стст. Аўтар кніг “Людзьмі звацца” (1977), “Пуцявінамі Сейбіта” (1982), “Кушлянскі кут” (1990), “Сцежкі Мацея Бурачка” (1991), “Жупранская старонка” (1991), “Тут бачу свой край” (1994), “Свіранскія краскі” (1995), “Фальварак Карпілаўка” (2001) – пра сядзібу Ядвігіна Ш., “Святы той куточак фальварак Свіраны”, “Умей слухаць” (2003); фотаальбомаў “Францішак-Бенядзікт Багушэвіч” (1986), “Вінцэнт-Якуб Дунін-Марцінкевіч” (1997); навучальных дыяфільмаў “Праўдашукальнік” (пра Ф.Багушэвіча), “Дудар Беларускі” (пра В.Дуніна-Марцінкевіча), “Кастусь Каліноўскі”. Укладальнік зборнікаў твораў Францішка Багушэвіча: “Мая дудка” (1987), “Каму дудка паслушна” (1990), “Францішак Багушэвіч. Творы” (разам з Я.Янушкевічам, 1991). Удзельнік Устаноўчага з’езду БНФ, ТБМ, адзін з падпісантаў творчай інтэлігенцыі ліста ў ЦК КПСС аб стане беларускай мовы ў рэспубліцы. За ўдзел у мітынгу неаднаразова затрымліваўся, нават быў збіты. За свае палітычныя перакананні зволены з працы рэдактара тэлестудыі.

 

За літаратурна-даследчую працу і змаганне за родную мову  Камітэтам Ушанавання ганараваны ордэнам “Гонар Айчыны”  і імянным Срэбным пярсцёнкам з выявай Герба (27.11.1997) і адпаведнымі дыпломамі. Занесены ў Кнігу гонару “Рупліўцы твае, Беларусь”.


У Старадарожскім мастацкім музеі экспануюцца яго кнігі, артыкулы і нарысы ў часопісах і газетах, прысвечаныя яму творы:
 

Анатоль Змітравіч Крывенка (1942, Мінск).

“Партрэт пісьменніка, сябра клуба “Спадчына” Уладзіміра Ільіча Содаля”. 2002.

ДВП, алей. 40х30 см.

 

 

Анатоль Змітравіч Крывенка (1942, Мінск).

Групавы партрэт “Васіль Быкаў сярод сяброў клуба “Спадчына”.

 2006. ДВП, алей. 80х60 см.